Засн. ў 1975 як Мінскі ін-т культуры, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: бібліятэчна-інфарм. сістэм, культуралогіі, маст. творчасці, падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. З 1995 працуюць 2 саветы па абароне доктарскіх і канд. дысертацый. У складзе ун-та лінгва-гуманітарны каледж. Мае лабараторыі бел.танц. творчасці, нар. рамёстваў, псіхадыягностыкі і рэабілітацыі асобы сродкамі мастацтва, па аднаўленні і вырабе нар. інструментаў («Беларуская хатка»), размнажальнай тэхнікі; філіял ун-та ў Мазыры. Адзін з заснавальнікаў час. «Тэатральная творчасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
modest
[ˈmɑ:dəst]
adj.
сьці́плы, скро́мны; стры́маны (у паво́дзінах або́ вымо́гах); прысто́йны
a modest little house — скро́мная мала́я ха́тка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паўстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Уставіць усё, многае. Яны з Праксэдай яе агледзелі, пазатыкалі пакуллем пазы, якія аж свіціліся, паўстаўлялі шыбы, пабялілі сцены, печ, і хатка стала падобна на чалавечае жытло.Сабаленка.На трэці дзень прыйшлі падводы. Ўсе сваякі папрыязджалі, І двор вазамі паўстаўлялі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старо́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1. Памяшканне для стоража, невялікая хатка. Леснікова старожка, у якой жыў Дземідзёнах, у тыя дні была поўна раненых.Чыгрынаў.
2.Разм. Жанчына-стораж. [Лютынскі:] Старожка ідзе; я скажу, каб самавар паставіла.Крапіва.Тут мяне сустрэла наша школьная старожка цётка Аўдоля.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cabin[ˈkæbɪn]n.
1. каю́та;
book a cabin on a boat заказа́ць каю́ту на караблі́
2. кабі́на;
the pilot’s cabin кабі́на піло́та
3. хаці́на, ха́тка; камо́рка, бу́дка; бара́к;
a summer cabin ле́цішча, да́ча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
снег, -у, М сне́зе, мн. снягі́, -о́ў, м.
Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.
Выпаў першы с.
○
Вечныя снягі — снег на вяршынях высокіх гор.
◊
Патрэбен як леташні снег — зусім не патрэбен (разм., неадабр.).
Як снег на галаву — раптоўна, нечакана (разм.).
|| памянш.сняжо́к, -жку́, м.
|| прым.снегавы́, -а́я, -о́е існе́жны, -ая, -ае.
Снегавая хатка (зробленая са снегу). Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва). Снежныя заносы.
Снежная белізна (падобная на снег).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жані́цца, жанюся, жэнішся, жаніцца; незак.
Браць жонку, станавіцца жанатым, сямейным. Ішлі гады, дзеці іх раслі, жаніліся, выходзілі замуж — і хатка выцягвалася па вуліцы ў абодва бакі.Ракітны.//зкім. Разм. Вянчацца, уступаць у шлюб. Мартын і не думаў жаніцца з .. [Аўгінняй] і наогул аб жаніцьбе ён не думае.Колас.// Спраўляць вяселле. Жэняцца — скачуць, разводзяцца — плачуць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет.Лупсякоў.// Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?».Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка.Грамовіч.Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЯЧА́ЕЎ (Ягор Яфімавіч) (25.4.1859, с. Харытонава Канакоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 23.11.1925),
рускі паэт. У 1868—1916 працаваў рабочым-шкловыдзімальшчыкам. Адзін з заснавальнікаў «Сурыкаўскага літ.-музычнага гуртка» ў Маскве. Друкаваўся з 1891. Асн. тэма зб-каў вершаў «Працоўныя песні» (1911), «Вячэрнія песні» (1913), «З песень старога рабочага» (1922), «Гута» (1928) — праца рабочых. Апавяданні і аповесці 1920-х г. пра цяжкае мінулае рабочых шклозаводаў. Выступаў як сатырык. Разам з І.Белавусавым, В.Брусавым, А.Карынфскім удзельнічаў у падрыхтоўцы першага на рус. мове зб. вершаў Я.Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919), для якога пераклаў вершы «Я мужык-беларус», «Касцу», «Мая хатка», «З песень беларускага мужыка» і інш. На рус. мову пераклаў таксама вершы Я.Коласа.