пачы́м, прысл.

Разм.

1. пытальнае. Колькі каштуе? Па якой цане? — Вам нічога Вольга не казала? — звярнуўся дзядзька да Марыны Сцяпанаўны. — Пачым яна тварог прадала? Корбан.

2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў даданым дапаўняльным сказе; адпавядае словам: «за якую цану», «колькі каштуе». Ён спытаў, пачым кілаграм сліў.

•••

Ведаць, пачым фунт ліха гл. ведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

per

[pɜ:r]

prep.

1) на ко́жнага; за

a pound of candy per child — фунт цуке́рак на ко́жнае дзіця́

ten cents per pound — дзе́сяць цэ́нтаў за фунт

2) праз каго́

I’ll send it per my son — Я пашлю́ гэ́та праз сы́на

as per — зго́дна з чым, паво́дле чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СЛАЎКО́ВІЧ (Даір Фёдаравіч) (н. 21.9.1932, Мінск),

бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1960). З 1954 бібліятэкар, у 1962—77 заг. Уздзенскай раённай дзіцячай б-кі. Друкуецца з 1946. Піша пераважна для дзяцей і юнацтва пра гераізм народа ў вайну, вёску, маладых рабочых і інш. Аўтар аповесцей «Сцежкаю мужных» (1971), «Клуб вясёлых чамучак» (1973), «Алесік едзе ў Красабор» (1981), дакумент. аповесці «Свежыя ветры над Дворышчамі» (1982), зб-каў апавяданняў «Каласавічок» (1969), аповесцей і апавяд. «Пачым фунт ліха?» (1975), «Алея невядомага салдата» (1981), «Гвардзейскі знак» (1982), нарысаў «Бібліятэкар» (1983), зб. гумару і сатыры «Фірменны сродак» (1976), п’ес «Крутадух» (1980), «Беражыце мужчын» (1984), «Даеш хуткасны!» (1985) і інш. На бел. мову пераклаў казку В.​Гаўфа «Маленькі Мук».

Тв.:

Федоскины каникулы. М., 1980;

«Я вернусь, мама!..» Мн., 1982;

Красобор. Мн., 1988.

т. 14, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літр

(фр. litre, ад гр. litra = фунт)

1) мера аб’ёму і ёмістасці ў Метрычнай сістэме мер (СІ), роўная 1000 см​3;

2) пасудзіна такой ёмістасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hoof​1 [hu:f] n. (pl. hoofs or hooves) капы́т

♦

on the hoof

1) жывы́м, жыўцо́м;

10 cents a pound on the hoof 10 цэ́нтаў за фунт жыво́й вагі́

2)BrE, infml про́ста; у звыча́йных абста́вінах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Свор 1 ‘лясны праход паміж балотамі’: лес у болоце, а кругом болото, счытай чыстэ болото кругом того свора; сво́рок ‘тс’ (ТС). Ведаць, да прасл. *sъverti ‘звязваць, сцягваць’, параўн. літ. suvérti ‘тс’, магчыма, першаснае *sǫvorъ, параўн. літ. дыял. sąvara ‘канал, што злучае азёры’, г. зн. ‘тое, што злучае розныя часткі балота’ або ‘тое, што “сціснута” балотамі’.

Свор 2 ‘нейкая мера’, ст.-бел. котёл пяти своровъ. Выводзяць з літ. svãras ‘фунт, гіра’ (Яблонскіс, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗО́ЛАТАВАЛЮ́ТНЫЯ РЭЗЕ́РВЫ,

афіцыйныя запасы золата і замежнай валюты ў цэнтр. банку і фін. органах краіны, а таксама ў міжнар. валютна-крэдытных арганізацыях. У склад афіц. З.р. уключаюцца замежныя валюты, якія выконваюць ролю міжнар. плацежных сродкаў, калект. рэгіянальныя і міжнар. валютныя адзінкі (СДР, ЭКЮ), правы на аўтам. атрыманне сродкаў у МВФ, а таксама афіц. залатыя запасы, якія ўлічваюцца асобна. Сусв. З.р. (млрд. долараў): у 1980 валютныя рэзервы — 409,8, золата (рыначная ацэнка) — 563,3, у 1990 — адпаведна 907,3 і 361,5, у 1994—1186,4 і 348,7. Гал. ўладальнікамі З.р. (на канец 1994) з’яўляюцца прамыслова развітыя краіны — 927,6 млрд. долараў (у т. л. ЗША — 163,6, Японія — 135,2, Германія — 113,9); краіны, якія развіваюцца, маюць З.р. на суму 607,5 млрд. долараў. У складзе валютных рэзерваў асн. ролю адыгрываюць нац. валюты (асабліва рэзервовыя). Сярод рэзервовых валют на канец 1994 амер. долар (585,2 млрд.), марка ФРГ (151,1 млрд.), японская іена (83,4 млрд.), брытанскі фунт стэрлінгаў (37,2 млрд.). У апошнія гады залатыя запасы амаль не выкарыстоўваюцца, а ў міжнар. разліках выкарыстоўваюцца ў асноўным валютныя рэзервы.

В.​А.​Драздоў.

т. 7, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pfund m -(e)s, -e і -

1) фунт (у розн. знач.)

2) перан. та́лент;

sein ~ vergráben* зары́ць у зя́млю сво́й та́лент

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ліўр

(фр. livre, ад лац. libra = фунт)

1) сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі;

2) грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення франка (1799 г.), роўная 240 дэнье;

3) даўнейшая французская мера вагі, роўная 1/2 кг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)