памяшканне для зімовага ўтрымання пчаліных сямей у раёнах з халодным кліматам. Размяшчаюць на сухім участку, зацішным ад ветру. Адрозніваюць З. наземныя, паўпадземныя і падземныя. Іх памеры вызначаюцца колькасцю пчаліных сямей і тыпам вуллёў. Аптымальная т-ра ў памяшканні 0—4 °C, вільготнасць 75—85%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТФО́РМАў геалогіі,
адна з гал. глыбінных структур зямной кары, якая характарызуецца адносна малой інтэнсіўнасцю тэктанічных рухаў, магматызму і плоскім рэльефам. Проціпастаўляецца высокарухомым паясам — геасінкліналям, арагенным эпіплатформавым, сярэдзінна-акіянічным хрыбтам. П. звычайна ізаметрычныя, вуглаватыя, мяжуюць са складкавымі і горнымі абласцямі па вял. разломах (краявых швах) ці па краявых прагінах, месцамі з акіянічнымі абласцямі. Плошча ад соцень да некалькіх тысяч квадратных кіламетраў. Мае 2-ярусную будову: складкавы крышт.фундамент (гл.Фундамент платформавы крышталічны) і слабапарушаны платформавы чахол. Паводле ўзросту фундамента П. падзяляюцца на стараж. (кратоны, з дакембрыйскім фундаментам) і маладыя з палеазойскім і раннемезазойскім фундаментам). Большасць вял.стараж. П. (Усх.-Еўрапейская, Афрыканская, Аўстралійская, Антарктычная, Паўн.-Амерыканская, Бразільская) утвараюць ядры мацерыкоў (акрамя Азіі, у складзе якой вядомы 4 П.). Маладыя П. (Цэнтральна-Еўраазіяцкая, Зах.-Еўрапейская, Іберыйская і інш.) адрозніваюцца ад стараж. адносна большай рухомасцю, структурным планам, тыпам структур і інш. У структуры П. вылучаюць пліты, шчыты, сінеклізы, антэклізы, прагіны, масівы, скляпенні, валы і інш. На дне акіянаў вылучаны П. акіянічныя, адпаведныя глыбокім катлавінам з пакатахвалістым дном, малой магутнасцю зямной кары (5—7 км) і адсутнасцю ў фундаменце «гранітнага слоя». Тэр. Беларусі размешчана ў зах.ч.Усх.-Еўрапейскай П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРУЗІ́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,
магматычныя пароды, якія ўтварыліся пры застыванні магмы ў тоўшчы зямной кары ва ўмовах высокага ціску і павольнага ахаладжэння. Характарызуюцца поўнакрышт. структурай і раўнавагай мінер. асацыяцый. І.г.п. адрозніваюць абісальныя (глыбінныя, больш за 5 км) — граніты, дыярыты, габра і інш., і гіпабісальныя (прамежкавыя паміж эфузіўнымі і глыбіннымі) — габра-парфірыты, граніт-парфірыты і інш. (гл. таксама Магматычныя горныя пароды). На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі І.г.п. складаюць крышт.фундамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
базідыя́льны
(с.-лац. basidialis, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент)
які забяспечаны базідыяй;
б-ыя грыбы — тое, што і базідыяміцэты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ста́пель
(гал. stapel)
бетанаваны памост або фундаментэлінга, размешчаны нахільна да вады і прызначаны для зборкі, рамонту і спуску суднаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАП Анатоль Міхайлавіч (н. 3.7.1923, с. Крук Валадарска-Валынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1976). Скончыў Кіеўскі ун-т (1950). З 1957 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (заг. сектара, аддзела, у 1980—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
базі́дыя
(н.-лац. basidium, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент)
орган размнажэння ў базідыяміцэтаў, які складаецца звычайна з чатырох аднаклетачных спораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СЕДЛАВІ́НА,
тэктанічная структура, якая падзяляе Аршанскую ўпадзіну і Таропецка-Вяземскі прагін Маскоўскай сінеклізы. Сучляняе Ярцаўскі пахаваны выступ Варонежскай антэклізы і Вілейскі пахаваны выступ Бел. антэклізы. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 40 км, шыр. 35 км.
Пачала фарміравацца ў познім пратэразоі (рыфей), у адкладах фанеразою не адасабляецца. Крышт.фундамент залягае на адзнаках ад -1 км да -1,4 км, прыўзняты над адмоўнымі суседнімі структурамі на 0,2—0,8 км. Платформавы чахол утвараюць адклады рыфею, венду, дэвону і антрапагену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕЙС (ням. Gneis),
горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (ортагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў. Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльн. 2500—2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найб.стараж. участкаў зямной кары. На Беларусі разам з інш. пародамі складаюць дакембрыйскі крышт.фундамент. Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БЕРСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 17 — пач. 18 ст. Размяшчаўся за 3 км на ПнЗ ад в. Жабер Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда. Належаў кн. Вішнявецкім. Прамавугольнае ў плане ўмацаванне абкружана з трох бакоў вадзяным ровам (шыр. да 20 м, глыбіня 5 м), з захаду — ракой. Быў умацаваны высокім земляным валам з бастыёнамі на вуглах (пл. каля 1,5 га) і дубовым частаколам. З наваколлем злучаўся брамай і мостам. Замак разбураны ў час Паўн. вайны 1700—21. Збярогся фундамент брамы.