Каржэ́й ’вельмі закарэлы, брудны’ (З нар. сл.), да корж (гл.). Суфікс ‑эй утварае некалькі тыпаў назоўнікаў, утымліку ад прыметнікаў і назоўнікаў (прасл.‑ejь) (SP, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нагадава́ць, нагодова́ць ’накарміць’: нагодуй дзіця (лельч., Нар. лекс.). Ад гадаваць, што мае шырокую семантыку, утымліку і ’карміць’: ходзем свінья годоваць (ТС), параўн. чэш.hodovati ’піраваць’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́льва ’маладое шчаўе каля хаты’ (лях., Жыв. сл.). Магчыма, скажонае слова з кампанентам зелʼ‑ (гл. зелле). Можа, трэба ўлічыць лат.zaļš ’зялёны’, утымлікуzaļ bariba ’свежая агародніна’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́лтыс, ‑а, м.
1.У буржуазнай Польшчы, утымліку ў Заходняй Беларусі, — сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі.Колас.Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю...Сабаленка.
2.У Польскай Народнай Рэспубліцы — прадстаўнік інтарэсаў сялян вёскі ў грамадскім народным савеце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСФАХА́Н,
горад уцэнтр.ч. Ірана, на р. Заендэруд. Адм. ц. астана (адм. адзінкі) Ісфахан. Вядомы з ант. часоў. 1,9 млн.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі (пасля Тэгерана) гандл.-прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная), харчасмакавая (у асноўным цукр., тытунёвая), гарбарна-абутковая, цэм., шкляная, нафтаперапр., хімічная. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і сярэдневяковай маст. мініяцюры. Ун-т. Тэатры, музеі (у т. л. гісторыка-краязнаўчы). Шматлікія арх. помнікі 8—18 ст., утымліку уключаныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны: Саборная мячэць (9 ст.), мінарэты і маўзалеі (12—16 ст.), плошча Мейдане-Шах з навакольнымі будынкамі (16—17 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скаўпа́сіць (скоўпа́сіць) ‘абрабіць з большага, абы-як’, скоўпа́чыць ‘паблытаць, пакалмаціць’ (ТС). Да каўпак (гл.), утымліку ‘старая ўкладка валасоў у жанчын (стажком)’. Параўн. тыпалагічную паралель: балг.на калпа́к ‘абы-як, так-сяк, любому (раздаваць)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чалавеказна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да чалавеказнаўства, грунтуецца на чалавеказнаўстве. Аўтары лепшых твораў канца 20‑х — пачатку 30‑х гадоў, утымліку і Баранавых, умелі ў шматгалоссі рэчаіснасці адшукаць галоўнае, адшукаць чалавеказнаўчы пласт — той, на якім толькі і можа вырастаць сапраўдная, эстэтычна даўгавечная літаратура.Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав.*gvorъ, якое мае розныя значэнні (утымліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заклівіна ’востраў пасярод ракі’ (Сл. паўн.-зах.). Улічваючы адсутнасць паралеляў у сумежных мовах (утымліку ў Нітшэ і Юркоўскага), верагодна параўнанне ў Сл. паўн.-зах. (2, 218) з літ.kliuvinỹs ’перашкода’, якое, аднак, не тлумачыць прэфікс.
правіцель з дынастыі Цімурыдаў. Унук Цімура. У 1409 яго бацька Шахрух прызначыў У. правіцелем Самарканда. У., які захапляўся паэзіяй, мастацтвам і навукамі, ператварыў Самарканд у буйны цэнтр навукі і мастацтваў, згуртаваў каля сябе славутых тагачасных астраномаў (Казі-задэ ар-Румі, Гіяс ад-дзіна Джамшыда Кашані, Ала ад-дзіна Алі Кушчы і інш.) і пабудаваў адну з найб. абсерваторый сярэдневякоўя. Пры яго ўдзеле створаны «Зорныя табліцы», якія дакладна пазначалі размяшчэнне 1018 зорак і выкарыстоўваліся астраномамі, утымлікуеўрап. да канца 16 ст. Пасля смерці бацькі (1447) У. вёў няўдалую барацьбу з інш. Цімурыдамі за вяршэнства ў дынастыі. У 1449 скінуты сваім сынам Абдулатыфам і неўзабаве забіты.