УЛУГБЕ́К Мухамед Тарагай Мірзо (22.3.1394—27.10.1449),
правіцель з дынастыі Цімурыдаў. Унук Цімура. У 1409 яго бацька Шахрух прызначыў У. правіцелем Самарканда. У., які захапляўся паэзіяй, мастацтвам і навукамі, ператварыў Самарканд у буйны цэнтр навукі і мастацтваў, згуртаваў каля сябе славутых тагачасных астраномаў (Казі-задэ ар-Румі, Гіяс ад-дзіна Джамшыда Кашані, Ала ад-дзіна Алі Кушчы і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)