Замо́жны ’багаты’. Рус.паўд., смал., бранск.замо́жный, заможно́й, укр.замо́жний ’тс’, польск.zamożny ’тс’, серб.-луж.zamožny ’заможны, здольны’, чэш., славац.zamožny, славен.zamǫ́žen, балг.заможен ’багаты’. Параўн. ст.-польск.zamożysty ’заможны’, zamóc ’узмацніць, дапамагчы’ (XVII ст.). Слова ўтворана, відаць, з суфіксам ‑ьn‑ і адпаведным чаргаваннем g — ž ад бязафікснага назоўніка zamoga < za + mog‑ti ’ўзмацніць’ (гл. магчы). Булахаў, Гіст. прыметнікаў, 3, 1973, 140: заможны — прыставачнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ст.-бел.можный ’багаты’ (гл. можны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РА́ДАМСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ,
саюз магнацка-шляхецкіх колаў Рэчы Паспалітай, утвораны ў 1767 супраць спроб караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і яго акружэння (група Чартарыйскіх) узмацніцьцэнтр. ўладу шляхам памяркоўных рэформ. Вытокі Р.к. ў рашэннях сейма 1766, які адхіліў планы рэформ, у т. л. аб прадастаўленні паліт. і грамадз. правоў дысідэнтам (некатолікам). Гэта стала зачэпкай для ўмяшання Расіі і Прусіі, якія ў сак. 1767 утварылі дысідэнцкія Тарунскую канфедэрацыю і Слуцкую канфедэрацыю 1767. У адказ шырокія колы каталіцкай шляхты і духавенства ў Кароне і ВКЛ сталі злучацца ў мясц. канфедэрацыі. 23.6.1767 у г. Радам (Люблінскае, цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча) з’ехаліся 178 паслоў ад кароннай і літ. канфедэрацый, якія абралі К.С.Радзівіла маршалкам Р.к. — аб’яднанай канфедэрацыі Рэчы Паспалітай. Аднак рас. пасол у Варшаве М.В.Рапнін патрабаваў паставіць на чале канфедэрацыі караля, узаконіць раўнапраўе дысідэнтаў і пакінуць існуючы дзярж. лад пад апекай Расіі. Пад пагрозай чарговага гвалту радамчане згадзіліся з гэтымі патрабаваннямі. Яны ўвайшлі ў праекты «вечнага» дагавору з Расіяй, акта Кардынальных правоў, і былі ўзаконены скліканым 5.11.1767 надзвычайным сеймам Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. Усе канфедэрацыі былі распушчаны.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падмацава́ць
1. (умацавацьдлятрываласці) beféstigen vt;
2. (узмацніць) verstärken vt;
3. (пацвердзіць) bekräftigen (чым-н. durch A);
падмацава́ць сваю́ ду́мку фа́ктамі séine Gédanken durch Tátsachen bekräftigen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр.остербати, остербнути ’тс’, рус.стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск.postrobić ’узмацніць’, дыял.ostróbka ’ліхаманка’, чэш.ustrabiť se ’асвяжыцца’, ст.-чэш.ostrabiti ’ўзмацніць’, славац.strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус.усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устраба ’вылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав.устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж.strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е.*ster‑; параўн. грэч.στέρφος ’цвёрдая скура’, літ.tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням.sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паглы́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Зрабіць больш глыбокім. Паглыбіць сажалку. □ Геня раскапаў дно адной лужынкі, паглыбіў яго.Якімовіч.
2. Змясціць глыбей, урэзаць у што‑н. Паглыбіць разец у метал.
3. Накіраваць рух у глыбіню чаго‑н. //перан. Пашырыць, зрабіць больш грунтоўным, сур’ёзным, глыбокім. Паглыбіць свае веды. □ [Лабановіч:] — Тваю думку аб бярозах я хацеў бы пашырыць і паглыбіць.Колас.//перан. Зрабіць больш тонкім, глыбокім; узмацніць (пра пачуцці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Зрабіць пругкім. Напружыць мускулы. □ Ціма напружыў цела, узмахнуў некалькі разоў рукамі, заграбаючы пад сябе ваду, і зноў пачаў апускацца, слабець.Пальчэўскі.
2.перан.Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго‑н. (пра памяць, зрок, слых і г. д.). Мазанік напружыла ўсю сваю волю, усю вытрымку і ветліва ўсміхнулася салдату.Пятніцкі.Канстанцін Сяргеевіч напружыў зрок і пазнаў высокую постаць Жэні Коржаня і крыху ніжэйшую Цімы Дакутовіча. Трэцяга ён не ведаў.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Зрабіць больш шырокім. Расшырыць вуліцу. Расшырыць праход. Расшырыць зрэнкі. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлі і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе.Колас.//Спец. Павялічыць у аб’ёме. Расшырыць шляхам награвання.
2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме. Расшырыць завод. Расшырыць сетку кінаў становак. Расшырыць сетку медыцынскіх устаноў.
3. Распаўсюдзіць на што‑н. (кола дзеяння чаго‑н.); узмацніць. Расшырыць дэмакратызм. Расшырыць сферу ўплыву. Расшырыць правы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)