Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амбо́н
(гр. ambon = узвышэнне)
паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІНЕ́ВІЯ,
старажытны горад у Асірыі, на левым беразе р. Тыгр (цяпер гарадзішча Куюнджык каля г. Масул у Іраку). Засн. ў 5-м тыс. да н.э., з 3-га тыс.вядома паводле клінапісных дакументаў. У 15—14 ст. да н.э. пад уладай дзяржавы Мітані. З 9 ст. да н.э. рэзідэнцыя асірыйскіх цароў. Узвышэнне, росквіт і ператварэнне Н. ў сталіцу Асірыі прыпадае на 8—7 ст. да н.э. пры царах Сінахерыбу і Ашурбаніпале. У 612 да н.э. разбурана новававілонскім царом Набапаласарам і мідыйскім царом Кіяксарам. Рымляне засн. на месцы Н. ваен. калонію Claudia Ninus. Археал. раскопкі на руінах Н. вяліся ў 1840—1930-я г.
Асірыйскі горад меў строгую планіроўку з гал. вуліцай — т.зв. дарогай працэсій. У час раскопак знойдзены паліхромная кераміка 5—4-га тыс. да н.э., скульпт. бронзавая галава цара Саргана Старажытнага Акадскага (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.), у палацах асірыйскіх цароў (8—7 ст. да н.э.) — каменныя рэльефы. статуі крылатых быкоў і львоў — ахоўнікаў варот.
Да арт.Ніневія. Рэльеф са сцэнай палявання на львоў у палацы Ашурбакі. 7 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.
1.Узвышэнне для лектара, прамоўцы.
Лектар падняўся на кафедру.
2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.
К. хіміі.
К. беларускай мовы і літаратуры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.
|| прым.кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
○
Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабо́к Высокае адкрытае месца, узгорак; выступ на раўніне, узвышэнне на роўным месцы (Слаўг.). Тое ж лубок (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр.високість ’тс’, рус.уст.высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус.високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск.wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́нка1
(гал. bank)
1) падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна;
2) папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Erhébungf -, -en
1) узвышэ́нне; паго́рак, узго́рак
2) рассле́даванне, збіра́нне (звестак)
3) спагна́нне (платы, падатку)
4) паўста́нне; бунт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЛТА́Р (лац. altaria ад altus высокі),
частка хрысціянскага храма, аддзеленая перагародкай або іканастасам. У першабытных і стараж. народаў — узвышэнне, якое служыла месцам для прынясення ахвяр. У біблейскай гісторыі — сімвал прымірэння чалавека з Богам. Ант. грэкі і рымляне ставілі алтар па-за храмам, аздаблялі скульпт. выявамі (Пергамскі алтар). У першых хрысціянскіх храмах алтар меў выгляд стала («прастол»), на якім гатавалі і раздавалі прычасце; часам пад ім рабілі склепы для пахавання пакутнікаў. З 4 ст. такую ж назву атрымала частка храма, дзе знаходзіўся ахвярнік. У раманскай архітэктуры гал. алтар каталіцкага храма размяшчаўся каля ўсх. сцяны, меў простую аздобу, у гатычнай (алтар-шафка) — упрыгожваўся жывапісам. разьбой, пазалотай, паліхроміяй, у рэнесансавай — пераважна жывапісам. У эпоху барока ўзніклі ансамблі багата аформленых скульптурна-жывапісных алтароў у сінтэзе з архітэктурай храма. На Беларусі такія алтары захаваліся ў касцёлах у Гродне, Слоніме, Дзятлаве, у вёсках Камаі Пастаўскага, Будслаў Мядзельскага, Новая Мыш Баранавіцкага р-наў, у Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага р-на і інш.
А.А.Ярашэвіч.
Бакавы алтар «Ганна і Марыя з дзіцем» у Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобл. 17 ст.Галоўны алтар касцёла ў в. Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобл. 1-я пал. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарбы́ль, ‑я, м.
Разм.
1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі.Місько.
2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі.М. Стральцоў.Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)