адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі, выкарыстоўвалася арабамі ў 12—13 ст. Складалася з кароткага метал. ствала (трубкі) з дном, які прымацоўваўся да доўгага дрэўка (для зручнасці ўтрымання зброі ў руках). Страляла з сошкі круглым метал. снарадам (мех. сумесь салетры, серы і вугалю). Запальванне зарада адбывалася з дула або праз запальную адтуліну з дапамогай распаленага жал. прута ці тлеючага кнота. Паводле прынцыпу М. пазней зроблены першыя артыл. гарматы — бамбарды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́мпула, ‑ы, ж.
1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад. Ампула з вакцынай.
2.Спец. Пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі.
[Лац. ampulla.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жале́ззе, ‑я, н., зб.
Разм. Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом. Тараска нічога не кідаў абы-дзе. Розныя там цвічкі, трубкі, .. шайбачкі былі складзены ў скрынку для жалеззя.Юрэвіч.Усюды валяліся колы, абады, утулкі, нейкае жалеззе.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ААГА́МІЯ (ад аа... + ...гамія),
тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўтвараецца зігота. Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторых вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унутры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных). Аагамія ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́Т (ад назвы гары Дун у Новай Зеландыі),
інтрузіўная ультраасноўная поўнакрышт. горная парода, якая складаецца амаль цалкам (на 85—100%) з алівіну; мае таксама акцэсарны хромшпінелід; у рознай ступені серпентызаваная. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльн. 3280 кг/м³. Д. вельмі пашыраны, звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сілы, сякучыя трубкі (напр., паясы Д. на Урале). З Д. звязаны буйнейшыя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў. Выкарыстоўваецца для вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАСНАТРАХЕ́ЙНЫЯ (Protracheata),
адзіны клас беспазваночных жывёл тыпу аніхафор. 2 сям., 70 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай і ўмеранай зонах Паўд. паўшар’я. Жывуць у вільготных мясцінах, у лясным подсціле. Начныя жывёлы.
Даўж. да 15 см. Цела з 13—44 сегментаў, вусенепадобнае, укрыта мяккай хіцінавай кутыкулай. Па ўсёй даўж. цела кароткія ножкі. На галаве 3 пары прыдаткаў (1-я пара — доўгія вусікі). Органы дыхання — трахеі, выдзялення — цэламадукты. Сэрца ў выглядзе трубкі з адтулінай, крывяносных сасудаў няма. Кормяцца насякомымі. Раздзельнаполыя. Пераважна жывародныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дрэна́ж, -у́, м.
1. Асушэнне глебы пры дапамозе сістэмы траншэй ці труб, а таксама сістэма такіх траншэй, труб.
Д. балота.
2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі (спец.).
Д. раны.
3.мн. -ы́, -о́ў. Гумавая ці шкляная трубка з адтулінамі, якая ўводзіцца ў рану для адтоку гною, вадкасці (спец.).
Увесці д.
|| прым.дрэна́жны, -ая, -ае.
Дрэнажная канава.
Дрэнажная трубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыятрэ́ма
(гр. diatrema = адтуліна)
вулканічнае жарало ў форме вертыкальнай трубкі, што расшыраецца ўверсе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пішчы́, пішчыкі ’аер, Acorus calamus L.’ (ганц., пруж., ЛА, 1; свісл., Шатал.). Відаць, да пішч2 (гл.): расліна вылазіць з зямлі ў выглядзе завостранай трубкі < прасл.*ріха/і. Параўн. таксама пішчыкі (гл.). Не выключана сувязь з пішчаць (гл.), бо з ніжніх канцоў лістоў аеру дзеці робяць пішчыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубёлка ‘трубка, скрутак’ (сен., Бел. дыял. 1). Да труба1, трубель (гл.); аналагічныя па паходжанні і фармальна блізкія в.-луж.trubjalka ‘трубачка, дудачка; сцябло’, гл. Шустэр-Шэўц, 1535; славац.trúbeľka ‘сфарміраваная ў форме трубкі’, гл. Кралік, 630; харв.trubèljika, славен.trobelíka ‘расліна Cicuta virosa’ (гл. Сной₂, 785).