адрадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго‑н. Адрадзіць прамысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] «Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі». Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілёр ’вугаль для кузні’ (Ян.), мі́ляр ’доўгі капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалі дрэўны вугаль’ (усх.-палес., Лучыц-Федарэц), мазыр. мулёры ’печ, у якой выпальвалі дрэўны вугаль’ (Іванова, «Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах…», Гомель, 1980). З польск. mielerz, milerz ’касцёр бярозавых дроў, які выпальвалі ў яме’ (> прозвішча Мележ). Параўн. таксама чэш., miliž, славац. mila (< ням. Meiler), якое з лац. mīliārium ’тысяча кавалкаў, напр., пален’ — адзінка ліку (Махэк₂, 363). Гл. таксама мы́ляр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРЭ́ДЭРА ((Bredero) Гербранд Адрыянс) (16.3.1585, Амстэрдам — 23.8.1618),

нідэрландскі драматург і паэт. Яго творчасць увабрала ў сябе традыцыі нар. т-ра і песні, злучыла ў адно цэлае элементы рэнесансавыя, барочныя і тэндэнцыі новага рэалізму. У драмах «Родэрык і Альфонс» (1611), «Грыяна» (1612), «Нямы рыцар» (не скончана) абараняў годнасць чалавека незалежна ад яго саслоўнага паходжання. Нар. гумар, сакавітыя фарбы і вобразная, наўмысна грубаватая мова вылучаюць «Клухт пра карову» (1612) і «Клухт пра мельніка» (1613), напісаныя ў традыцыі нар. сярэдневяковага фарса — клухта. Лепшыя творы — камедыі «Маўрытанка» (1615) і «Іспанец з Брабанта» (1617). Паэзія Брэдэра сабрана ў «Вялікай кнізе песень» (выд. 1622).

Літ.:

Ошис В.В. История нидерландской литературы. М., 1983. С. 81—86.

Г.​В.​Сініла.

т. 3, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фурма́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фурмана, належыць яму. — Но-о-о! Ка-аб цябе... — чуўся.. няшчыры фурманскі голас. Бядуля. Спераду ўпоперак саней ставілася лавачка-козлы, і хутчэй як пэўная даніна фурманскай традыцыі, бо практычнага сэнсу яна не мела. «Помнікі».

2. у знач. наз. фурма́нская, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для фурманоў у доме памешчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛАРУ́СКАЯ КРЫНІ́ЦА»,

газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на бел. мове. Працягвае традыцыі газеты «Беларуская крыніца» (1917—40). Асвятляе дзейнасць сучаснай партыі Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Друкуе гіст. матэрыялы, творы бел. пісьменнікаў, пераклады.

т. 2, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЛЕНСКАЯ МЕ́ДЫКА-ХІРУРГІ́ЧНАЯ АКАДЭ́МІЯ,

вышэйшая навуч. ўстанова ў Вільні ў 1832—42. Створана на базе мед. ф-та Віленскага універсітэта, які быў закрыты ў 1831. Выкладанне вялося на лац., рус. і польск. мовах. Прафесары акадэміі: А.​Абіхт, А.​Адамовіч, С.​Горскі, Ф.​Джавінскі, Ю.​Каранеўскі, І.​Лабойка, К.​Парцянка, І.​Якавіцкі і інш. Студэнты акадэміі працягвалі традыцыі філаматаў і філарэтаў. У 1836—38 тут існавала тайная арг-цыя «Дэмакратычнае таварыства», разгром якой вызначыў лёс акадэміі (у 1842 яна закрыта распараджэннем Мікалая I). Б-ка акадэміі (больш за 20 тыс. тамоў), кабінеты, гербарыі перавезены ў Кіеўскі ун-т, дзе на іх базе створаны мед. ф-т. Дзейнасць акадэміі на 10 гадоў падоўжыла навук. і пед. традыцыі, закладзеныя Віленскім ун-там.

В.Ф.Шалькевіч

т. 4, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шанава́ць

(польск. szanować, ад ням. schonen)

1) беражліва адносіцца да каго-н., чаго-н. (напр. ш. сяброў);

2) адносіцца з пашанай, павагай да каго-н., чаго-н. (напр. ш. народныя традыцыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

observe [əbˈzɜ:v] v. fml

1. нагляда́ць, назіра́ць, сачы́ць; заўважа́ць;

observe the behaviour of babies назіра́ць за паво́дзінамі немаўля́т

2. рабі́ць заўва́гу, заўважа́ць, выка́звацца

3. прытры́млівацца, выко́нваць (пра традыцыі, звычаі, законы)

4. святкава́ць, адзнача́ць;

observe birthdays адзнача́ць дні нараджэ́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bearer [ˈbeərə] n.

1. насі́льшчык;

a bearer of dispatches дыпламаты́чны кур’е́р;

a bearer of rumours плятка́р; плятка́рка;

a standard bearer сцягано́сец;

a stretcher bearer саніта́р (які носіць насілкі)

2. но́сьбіт;

a bearer of tradition той, хто захо́ўвае трады́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяння мняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр. нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр. пяе ’мяў’, балг. джаф ’гаў’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)