форма эвалюцыі групы арганізмаў, звязаная з рэзкім пераходам яе з адной адаптыўнай зоны ў другую; канцэпцыя, якая тлумачыць высокія тэмпы эвалюцыі пры фарміраванні буйных таксонаў. Тэрмін уведзены амер. біёлагам Дж.Сімпсанам (1944). У выніку К.э. пры пасрэдніцтве жорсткага натуральнага адбору зыходная група арганізмаў страчвае прыстасаванасць да былой адаптыўнай зоны, потым або пераадольвае няўстойлівы стан («неадаптыўная фаза», «інтэрвал няўстойлівасці») і развівае комплекс прыстасаванняў да новай адаптыўнай зоны, або вымірае. К.э. тлумачыць выбуховы характар эвалюцыі многіх буйных груп арганізмаў, якія нечакана дасягалі бурнага росквіту. Напр., утварэнне ў пачатку трацічнага перыяду вял. раўнін і з’яўленне травяністых пакрытанасенных раслін, асабліва злакаў, садзейнічала прагрэсіўнай змене будовы зубной сістэмы, чэрапа, канечнасцей у капытных млекакормячых, што прывяло да рэзкага павелічэння іх колькасці, разнастайнасці форм і паўсюднага рассялення. Канцэпцыя К.э. падпадае пад сумненне многіх вучоных, якія лічаць больш верагодным паступовае асваенне арганізмамі новага навакольнага асяроддзя.
Літ.:
Симпсон Дж.Г. Темпы и формы эволюции: Пер. с англ.М., 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
amiss2[əˈmɪs]adv. памылко́ва, няпра́вільна
♦
take smth. amiss скажо́на разуме́ць; няпра́вільна тлума́чыць што-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
spoonfeed[ˈspu:nfi:d]v.(spoonfed)
1. кармі́ць з лы́жкі
2.derog. разжо́ўваць;
spoonfeed material падрабя́зна тлума́чыць матэрыя́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
definiować
незак. азначаць; акрэсліваць; называць; тлумачыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tłumaczyć
незак.
1.тлумачыць;
2. перакладаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адуко́ўваць léhren vt; áusbilden (у чым-н. in D); áufklären vt (тлумачыць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭ́ЛЕЯ ЗАКО́Нрассеяння святла. Вызначае характар пругкага рассеяння святла ў асяроддзі, памеры неаднароднасцей якога значна меншыя за даўжыню хвалі святла. Паводле Р.з. інтэнсіўнасць пругкага рассеяння святла прапарцыянальная 1/λ4, дзе λ — даўжыня хвалі святла. З Р.з. вынікае, што блакітныя і фіялетавыя прамяні рассейваюцца мацней, чым чырвоныя, што тлумачыць блакітны колер неба. Устаноўлены Дж.У.Рэлеем (1871).