По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац.posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіць ’мачыць у вадкасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапіна́ ’топкае месца на балоце’ (ветк., ЛА, 5), ’топкае месца, твань’ (касцюк., ЛА, 5), ’багна, твань’ (Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), ’топкае, гразкае месца, багна’ (Нас.). Параўн. рус.смал.топина́ ’гразь’, пск.топина́ ’дрыгва’. Адносна распаўсюджання і семантыкі гл. Талстой, Геогр., 169. Да тапіць1, гл.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
То́пель ’таптуха лавіць рыбу’ (люб., Паўл.), сюды ж з іншай суфіксацыяй то́пень ’рыбалавецкая снасць, зробленая з лазовых дубцоў у выглядзе конуса’ (глус., Янк. Мат.; ПСл, Мат. Гом.), ’таптуха, рыбалоўная снасць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’таптуха’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад тапіць1 (гл.), параўн. чэш.tápal ’від рыбацкай сеткі’ (ад ст.-чэш.tápati se < topiti se, гл. Махэк₂, 636).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нуць ’раставаць’: снежок до вечэра тане (ТС). Параўн. укр.та́нути ’таяць’. Дзеяслоў з ‑ну‑ ад таць ’таяць’, гл. Параўн. таяць, гл.
Пата́пцы, пота́пцы, пота́пці, адз. пота́пец; пота́пыць ’крышаныя ў ваду, малако, квас, боршч кавалачкі хлеба ці сухароў’ (Вешт., Маш.; глус., Янк. Мат.; Сержп., Грам.; ганц., калінк., Мат., Сл. ПЗБ; пін., лун., Сл. Брэс.). Укр.палес.пота́пци ’тс’. Відаць, да ⁺патопец ’тое, што патоплена’ — кавалачкі хлеба топяцца ў вадкасці. Да тапі́ць (тану́ць) (гл.). Канчаткова лексема набыла форму пад уплывам слова (імя) Патап (параўн. іва́нчык ’вантрабянка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Qui canem alit exterum, hunc praeter lorum nil fit reliquum
Хто корміць чужога сабаку, y таго нічога, акрамя павадка, не застанецца.
Кто кормит чужую собаку, у того ничего, кроме поводка, не останется.
бел. 3 чужога каня і ў балоце ссядаюць. Чужую хату тапіць ‒ свае вочы сляпіць. 3 чужога каня злазь у гразь. 3 чужога воза і ў гразі ўставай.
рус. На чужом коне далеко не уедешь. С чужого коня среди грязи долой. Чужой хлеб рот дерёт.
фр. Qui s’attend à l’écuelle d’autrui a souvent mal diné (Кто надеется на чужую миску, часто плохо обедает).
англ.
нем. Gestohlen Gut liegt hart im Magen (Украденное добро лежит камнем в желудке).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
То́пленік ’тапелец’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС), то́плянік (tòplanik) ’тс’ (Федар. 4), тапе́льнік ’тс’ (Байк. і Некр.), то́пельнік ’тс’ (Сл. ПЗБ), уто́пленік, то́пленік ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж то́пленік ’затанулае бервяно’ (пух., Сл. ПЗБ), то́пленікі ’патоплены ў вадзе лесаматэрыял’ (ТС), то́пленік, топля́к ’патануўшае бервяно, дрэва’ (лельч., Жыв. сл.), таплі́ннік ’тс’ (барыс., Сл. ПЗБ). Ад дзеепрыметніка (у)топлы ’затанулы’, што да тапіць1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус.ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.
Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр.ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«КРЫВЫ́Я ВЕЧАРЫ́»,
амбівалентнае выяўленне святых вечароў на Каляды, калі найб. поўна і шматгранна разгортваецца нар. смехавая культура і ўсё можна падаць «шыварат-навыварат», у карнавалізаваным выглядзе. Смехавая культура з элементамі нар.т-ра ў розных формах вядома амаль усім народам свету. Ў славян яна ў найбольшай ступені выяўляецца ў час калядна-навагодніх і масленічных святкаванняў. У беларусаў на працягу 2-тыднёвых калядных святкаванняў і ў святы вечар прыпынялася ўсякая праца (інакш, паводле нар. павер’яў, магла «скрывець дамашняя жывёла»), усе павінны былі гуляць, наладжваліся ігрышчы з танц.-гульнявымі і тэатралізаванымі паказамі. У розных рэгіёнах Беларусі «К.в.» маюць свае адметныя рысы. На Палессі і Падняпроўі — карнавалізаваныя шэсці і прадстаўленні пераапранутых. Паводле нар. вызначэння, «К.в.» — самы вясёлы час года: можна хадзіць буслам, канём, казлом, цыганом, гусаром — «кім хочаш, тым і хадзі». На Паазер’і — гэта «каляднае вяселле для ўсіх» — «Жаніцьба Цярэшкі», дзе ўсе пары, што перакруціліся ў «Лявонісе» («пажаніліся» ў танцы), павінны па чарзе яшчэ і даганяць сваіх «дзядоў» і «бабак», якія ўцякаюць. Для тэатралізаваных паказаў характэрна багатая вобразнасць: парадзіраваныя пахаванні з амбівалентнасцю смерці-ўваскрэсення ў танцы, гульні, рытуальным смеху («Тут каза ўпала, // Здохла і прапала. // Ты, стара казішча, // Устань, развесяліся»). Драматызм сапраўднага вяселля як абраду пераходу (пераўтварэння) у «Жаніцьбе Цярэшкі» падаецца ў смехавай гратэскавай форме («Дзед бабу тапіць вядзець, // А баба крычыць — не йдзець. // Дзед бабу — чабох на дно, // А мне, дзед, і тут ладно»). Пра «К.в» ў сучасных вёсках Палесся і Паазер’я зняты аднайм.дакумент. кінафільм (1990).
Публ.: Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975; Народны тэатр.Мн., 1983; Жаніцьба Цярэшкі. Мн., 1993.
Літ.:
Бахтин М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса. М., 1965;
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн.. 1985.