пляса́ть несов. скака́ць; (танцевать) танцава́ць, та́ньчыць;

пляса́ть под (чью-л.) ду́дку скака́ць пад (чыю-небудзь) ду́дку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІХА́ЛЬЧАНКА Ала Анатолеўна (н. 3.7.1957, Масква),

расійская артыстка балета. Засл. арт. Узбекістана (1981). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1976, клас С.Галоўкінай). З 1976 у Вял. т-ры ў Маскве. Яе танец вылучаецца высокай тэхнікай, пластычнасцю, вытанчанасцю ліній, псіхал. глыбінёй. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Шырын («Легенда пра каханне» А.​Мелікава), Рыта («Залаты век» Дз.​Шастаковіча), Анастасія («Іван Грозны» С.​Пракоф’ева), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), Ніна Зарэчная («Чайка» Р.​Шчадрына) і інш. 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў і артыстаў балета ў Маскве (1976), Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1976) і Маскве (1977). Знялася ў тэлеэкранізацыях балетаў «Гэтыя чароўныя гукі...» (1981), «Фрагменты адной біяграфіі» і «Я хачу танцаваць» (абедзве 1985).

т. 10, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

twist

м. твіст;

tańczyć ~a — танцаваць (танчыць) твіст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Матыля́цца ’матляцца’, ’танцаваць (толькі ў адзін бок)’ (клец., Жыв. сл.), матыля́ць ’біць, узмахваючы’ (Нас.), ’махаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да матляць < мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dance attendance on

хадзі́ць за кім, быць празьме́рна ве́тлівым, паслу́жлівым; танцава́ць вако́л каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кракавя́к, ‑а, м.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць кракавяк. □ Калі ж зайграў аркестр кракавяк, вялікі зал клуба закруціўся мяцеліцай рознакаляровай вопраткі. Скрыпка.

[Польск. krakowiak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dance​2 [dɑ:ns] v. танцава́ць, та́нчыць; скака́ць;

He danced for joy. Ён скакаў ад радасці;

Тhe leaves danced in the wind. Лісце кружылася ў паветры.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

со́ла.

1. нескл., н. Музычны твор або яго частка, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам.

С. для цымбалаў з аркестрам.

2. нескл., н. Выкананне такога твора адным чалавекам.

С. на баяне.

3. прысл. Без удзелу каго-н., асобна ад іншых (пра выкананне музычных твораў, танцаў).

Танцаваць, пець с.

|| прым. со́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфеці́, нескл., н.

Рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і пад. Зайграў школьны духавы аркестр, моладзь пайшла танцаваць. Раптам веерам узляцела канфеці, абсыпаючы танцораў. Гурскі.

[Іт. confetti.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуа́нты, ‑аў; адз. пуант, ‑а, М ‑нце, м.

Цвёрдыя наскі балетных туфель.

•••

На пуантах (стаяць, хадзіць, танцаваць і пад.) — у балеце: на пальцах, на кончыках пальцаў (у спецыяльным абутку).

[Ад фр. pointe — вастрыё, кончык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)