танцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. што і без дап. Выконваць танец; умець выконваць танцы.

Т. вальс.

І Халімон танцуе, калі яму шанцуе (прыказка).

2. перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу (пра коней).

|| зак. станцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. танцу́ю танцу́ем
2-я ас. танцу́еш танцу́еце
3-я ас. танцу́е танцу́юць
Прошлы час
м. танцава́ў танцава́лі
ж. танцава́ла
н. танцава́ла
Загадны лад
2-я ас. танцу́й танцу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час танцу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

танцава́ць несов. танцева́ть; (народные танцы — ещё) пляса́ть, отпля́сывать;

т. ад пе́чкіирон. танцева́ть от пе́чки;

з яко́й нагі́ т. — с како́й ноги́ танцева́ть;

і Халімо́н танцу́е, калі́ яму́ шанцу́епогов. е́сли бог даёт, и дура́к берёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што і без дап.

1. Выконваць які‑н. танец; прымаць удзел у танцы (танцах). Танцаваць вальс. □ Пайшоў танцаваць і пан падлоўчы са сваёю жонкаю. Колас. У калгасным клубе грымела радыёла, моладзь танцавала. Ваданосаў. // Умець выконваць які‑н. танец (танцы). [Пятро:] — Але лепш за ўсіх танцавалі Максім наш і Ліда доктарава. Шамякін. // Выконваць якую‑н. партыю ў балоце. Танцаваць Анежку.

2. перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу; ісці, падскакваючы (пра коней). Чорны конь пад .. [Лук’янскім] танцаваў у лёгкай хадзе. Чорны. // Рухацца (пра розныя прадметы). Бачыць [Тараска], паплавок танцуе неяк надта дробненька. Узяўся за вудзільна, падсек. Юрэвіч.

•••

Танцаваць ад печкі — пачынаць з прывычнага, простага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку.

Танцаваць пад чыю дудку — тое, што і скакаць пад чыю дудку (гл. скакаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцава́ць tnzen vi, vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

танцава́ць

(польск. tańcować, ад с.-в.-ням. tanzen)

1) выконваць які-н. танец, прымаць удзел у танцы;

2) выконваць якую-н. партыю ў балеце;

3) перан. не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу (пра коней).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Танцава́ць ’выконваць танец; танчыць’, ’скакаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Федар. 4, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), танцова́ць ’тс’ (ТС), танцэ́ваць ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), танцёва́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; Вруб.), ст.-бел. танцова́ти, танцева́титанцаваць’ (1518 г., КГС); сюды ж танцо́р ’мужчына, які ўмее добра танцаваць’ (Ласт., Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), та́нцар ’тс’ (Федар. 4), танцо́рка ’дзяўчына, жанчына, што добра танцуе’ (Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), танцэ́рка ’тс’ (Федар. 4), танцёрка ’тс’ (Сл. ПЗБ), танцые́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанні з польскай мовы, гл. старое tańcowaćтанцаваць’ (суч. tańczyć, гл. танчыць), tancerka, tancerz ’хто добра танцуе’, у апошнім адбылася замена суф. ‑erz на ‑or (‑ор), магчыма, яшчэ на частцы польскамоўнай тэрыторыі, параўн. польск. мазав. tancor ’тс’, адносна чаго Смулкова, Бел.-польск. ізал., 116. Падрабязней пра польскія формы гл. Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495; запазычанне ў рускую — Фасмер, 4, 19; Віткоўскі, Słownik, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

танцаваць, скакаць, кружыць / пра вальс: вальсаваць; гоцаць, выкаблучваць (разм.); гуляць (абл.) □ кружыцца ў танцы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

станцава́ць гл. танцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упры́сядкі, прысл.

Танцаваць, прысядаючы з папераменным выкідваннем ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)