недатле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які яшчэ працягвае тлець. Неўзабаве з люка па нахіленай рашотцы .. з грукатам пасыпаліся адліўкі — попельныя, шурпатыя, сям-там яшчэ чырванаватыя, як недатлелае вуголле. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́снуцца, ‑нецца; зак.

Разм. Сплюшчыцца ​2, стаць сплюснутым ад ціску, удару. На .. [Дробаве] .. сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём сплюснулася ад меха і сям-там прабіта дажджом. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ашаляваць.

2. у знач. прым. Абабіты шалёўкай. Хаты былі далекавата адна ад адной, сям-там ашаляваныя, з пафарбаванымі аканіцамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасабо́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скасабочыць.

2. у знач. прым. Скрыўлены, пахілены набок. На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Ледзь трываюць скасабочаныя парканчыкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкіда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкінуцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі. Колас. Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі. С. Александровіч. Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі. Гартны.

3. Зал. да прыгадаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спатайка́, прысл.

Разм. Тое, што і спотайку. Сям-там з хат пачалі выходзіць на вуліцу жанкі, спатайка глянуць, што за лямант. Пальчэўскі. Спатайка праціснуўся [Карпусь] каля печы да парога. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне. Сацінавая кофта. □ Сям-там па загонах стракацелі жаночыя постаці белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУТАПЕ́РЧАВАЕ ДРЭ́ВА,

агульная назва розных відаў дрэвавых раслін, з млечнага соку якіх атрымліваюць гутаперчу. Найчасцей гутаперчавым дрэвам называюць віды дрэў з трапічных родаў палаквіум, пайена сям. сапотавых, басія сям. лебядовых, таксама з родаў брызгліна сям. брызглінавых, эўкомія сям. эўкоміевых і інш.

т. 5, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дуплава́ты, ‑ая, ‑ае.

З дуплом, з дупламі. Дуплаваты зуб. □ Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі па полі. Чорны. Мужчыны ўвайшлі ў вёску і прыселі на тоўстай дуплаватай калодзе, што ляжала каля плота. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругаві́на і круго́віна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і круглавіна. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)