тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы. Брыль. На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа. Алешка. Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў. Мяжэвіч. // Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі. Матрунёнак. Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу. Краўчанка.

3. перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.

•••

Тэлеграфнае агенцтва гл. агенцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шрыфт, ‑у, М ‑фце; мн. шрыфты, ‑оў; м.

1. Камплект друкарскіх літар пэўнага размеру і формы, неабходны для набору якога‑н. тэксту; сістэма рэльефных выпуклых літар, знакаў прыпынку ў пішучай машынцы. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. // Характар, тып друкарскіх літар, а таксама іх адбітак. Дробны шрыфт. □ Ля кіёска тоўпіліся людзі, усхвалявана перачытвалі кароткае паведамленне, якое вылучалася на першай старонцы вялізным шрыфтам. Лынькоў.

2. Графічныя асаблівасці чыйго‑н. почырку; форма, рысунак, характар напісаных ці намаляваных літар. Звыкшыся крыху са шрыфтам, я чытаў новы верш лепш, чым першы. Бядуля.

•••

Гатычны шрыфт — шрыфт, які характарызуецца вузлаватасцю і зломам літар (ужываецца ў Германіі і некаторых іншых краінах).

Кампактны шрыфтсціслы, дробны шрыфт.

Светлы шрыфт — друкарскі шрыфт з тонкімі лініямі літар.

[Ням. Schrift.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Überblick

m - es, - e

1) від (über A – на што-н.)

2) агля́д, рэзюме́, агу́льнае ўяўле́нне на што-н.

inen gerfften ~ über etw. (A) gben* — даць сці́слы [каро́ткі] агля́д чаго́-н.

es fehlt ihm an ~ — у яго́ ву́зкі кругагля́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

knapp

1.

a

1) ву́зкі, це́сны

2) мізлю́ны, убо́гі

3) сці́слы (стыль)

4) абмежава́ны

~e drei Tge — няпо́ўныя тро́е су́так

mit ~er Not — ледзь-ледзь

2.

adv ледзь, у абрэ́з, то́лькі-то́лькі

mine Zeit ist ~ — у мяне́ ма́ла ча́су

◊ mit ~er Not — з ця́жкасцю

j-n ~ hlten* — трыма́ць каго́-н. на каро́ткім павадку́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)