ПІЛЯ́СТРА, пілястр (італьян. pilastro ад лац. pila калона, слуп),
плоскі верт. прамавугольны ў плане выступ на сцяне ці слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны арх. ордэра, але пазбаўлены патаўшчэння ў сярэдняй частцы ствала (энтазіса). П. выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме як дэкар. элементы для верт. члянення сцен. Часам канструктыўна ўмацоўвалі найб. напружаныя ўчасткі сцен (вуглы, прасценкі і інш.). Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У архітэктуры барока і класіцызму былі важным сродкам узбагачэння арх. кампазіцыі, стварэння выразнага рытму фасадаў і надання ім манументальнасці. Выкарыстоўваюцца ў сучасным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліно́леум, ‑у, м.
Тоўстая непрамакальная тканіна, насычаная спецыяльным саставам, якая ужываецца для пакрыцця падлогі, абіўкі сцен і пад. Шырокія калідоры засланы лінолеумам і плюшавымі дарожкамі.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабо́іна, ‑ы, ж.
Дзірка, прабітая ў чым‑н. Яшчэ здалёк хлопцы ўбачылі, што частка даху дэпо знесена і ў адной з сцен ззяе велізарная прабоіна.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нітро́леум
(ад нітра- + лац. oleum = алей)
разнавіднасць лінолеуму, які выкарыстоўваецца для абіўкі сталоў і сцен.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца. Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак.Гурскі.// Адарвацца, абсыпацца. Са сцен абваліўся тынк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх. Канцэрт скончыўся. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІ́ЦАў драўляным дойлідстве,
ніжняя больш пакатая частка стромкага 2-схільнага або шатровага даху. Адводзіць дажджавую ваду ад сцен, стварае больш выразны сілуэт даху. У бел. дойлідстве П. выкарыстаны ў шатровых дахах вежаў цэркваў.