Разм. Тое, што і сходы. Хвалюючыся і прыглядаючыся да ўсяго, як навічок, .. [Цімка] прайшоў па тэрыторыі будоўлі, па хісткіх сходцах узняўся на будынак.Карпаў.Ідуць па мармуровых сходцах булачніцы, разносчыкі газет, але і ў іх такі самы настрой, і ім гэтаксама, як мне, хочацца спаць.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МІНСК — ГО́РАД-ГЕРО́Й»,
архітэктурна-скульптурны комплекс у Мінску. Адкрыты 8.5.1985 на Машэрава праспекце на невял. пагорку побач з паркам Перамогі. Аўтары: скульпт.-арх. В.Занковіч, арх. В.Крамарэнка, В.Яўсееў, У.Раманенка. Кампазіцыйны акцэнт — абеліск (выш. 45 м), на грані якога ў верхняй ч. выявы зоркі і лаўровай галінкі; у ніжняй ч. на выступе-блоку дошка з інфарм. тэкстам аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліска, на невысокім пастаменце, фігура жанчыны (5,5 м) — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зроблены 3 лесвічныя бетонныя сходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА МАНІФЕСТА́ЦЫЙ,
магчымасць праводзіць дэманстрацыі, мітынгі, сходы, вулічныя шэсці і пікетаванне; адна з асноўных канстытуцыйных паліт. свабод грамадзян. С.м., якія не парушаюць правапарадак і правы інш. грамадзян, гарантуецца дзяржавай. У дэмакр. краінах аб маніфестацыях, апрача простых пікетаў, звычайна загадзя паведамляюць. Улады могуць забараніць маніфестацыі ў месцах, якія маюць важнае значэнне для нармальнага функцыянавання гар. транспарту. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб С.м. — Канстытуцыя (арт. 35) і Закон «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванні» ад 30.12.1997. Забараняецца правядзенне маніфестацый, калі іх мэтай з’яўляецца гвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу ці прапаганда вайны, сац., нац., рэліг. або расавай варожасці. Мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы могуць дадаткова рэгламентаваць парадак правядзення маніфестацый з улікам мясц. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Tréppef -, -n ле́свіца, схо́ды;
zwei ~n hoch на трэ́цім паве́рсе;
die ~ hináufsteigen* падыма́цца па ле́свіцы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ábstiegm -(e)s, -e
1) спуск, зніжэ́нне (самалёта)
2) спуск, схо́ды
3) схіл
4) заняпа́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАСНЫ́ СХОД,
распарадчы орган саслоўнага сял. кіравання воласцю ў Рас. імперыі. Уведзены ў 1797 для дзярж. сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзярж. вёскі 1830—50-х г. валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 уведзены ў еўрап. частцы імперыі для б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. адноўлены для б.дзярж. сялян.
Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; у зах. губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адм.-гасп. справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне, у пач. 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах у Дзярж. думу і інш. 3.6.1917 скасаваны Часовым урадам у сувязі са стварэннем валасных земстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЫЯ [лац. curia ад co(cum) з, разам + vir муж, мужчына],
1) у Стараж. Рыме з 8—6 ст. да н.э. аб’яднанне некалькіх родаў патрыцыяў. Звычайна было 30 К., па 10 у кожнай родавай трыбе (акрузе); паводле іх збіралі курыятныя нар.сходы (каміцыі). Кожная К. мела асобнае месца для сходаў і свае святыні. У часы рэспублікі (510/509—30 або 27 да н.э.) усе К. ўзначальваў вял. курыён, да галасавання ў каміцыях былі дапушчаны і плебеі.
2) У сярэдневяковых краінах Зах. Еўропы савет і суд пры феадале.
3) Сукупнасць устаноў, падпарадкаваных рым. папу (гл.Рымская курыя).
4) У шэрагу дзяржаў, у т. л. былой Рас. імперыі, асобыя разрады (выбарчыя К.), на якія падзяляліся выбаршчыкі паводле маёмасных, нац. і інш. адзнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАШЭ́ЎСКІ (Буташэвіч-Петрашэўскі) Міхаіл Васілевіч
(13.11.1821, С.-Пецярбург — 19.12.1866),
дзеяч рас.рэв. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1841). Служыў у Мін-ве замежных спраў. Яго паліт. і філас. погляды адлюстраваны ў «Кішэнным слоўніку замежных слоў, якія ўвайшлі ў склад рускай мовы» (вып. 1—2, 1845—46). У 1845—49 П. праводзіў у сябе сходы, т.зв. «пятніцы», рэв.-дэмакр. інтэлігенцыі (гл.Петрашэўцы). Прыхільнік утапічнага сацыялізму Ш.Фур’ё, адмены прыгоннага права, звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэсп. ладу ў Расіі. У 1848 удзельнічаў у нарадах па стварэнні тайнага т-ва. У 1849 арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу, замененага бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усх. Сібіры. З 1856 на пасяленні.
Літ.:
Прокофьев В. Петрашевский. М., 1962;
Возный А.Ф. Петрашевский и царская тайная полиция. Киев, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
half-yearly1[ˌhɑ:fˈjɪəli]adj.
1. паўгадавы́;
halfyearly meetingsсхо́ды, які́я право́дзяцца раз на паўго́да
2. які́ выходзіць раз на/у паўго́да;
This collection of articles is a half-yearly edition. Гэты зборнік артыкулаў выходзіць раз на паўгода.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ РАБО́ЧЫХ І САЛДА́ТАЎ 1905.
Пачалося 21.12.1905 як паліт. стачка баранавіцкіх чыгуначнікаў. 22 снеж. 300 чыгуначнікаў на чале са старшынёй к-та Баранавіцкага аддзялення Усерас. чыгуначнага саюза інжынерам эсэрам М.Ляпко адмовіліся выконваць распараджэнні адміністрацыі, вывелі са строю камутатар, спынілі рух паяздоў. Да рабочых далучыліся салдаты чыг. брыгады. 23—24 снеж. мітынгі і сходы рабочых перараслі ва ўзбр. выступленні супраць жандараў і войскаў. На задушэнне выступлення баранавіцкіх рабочых і салдатаў з Вільні 25 снеж. прыбылі пагранічныя войскі, 26 снеж. — карная экспедыцыя ген. Арлова. У горадзе ўведзена ваен. становішча, пачаліся масавыя арышты. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі выступлення (Ляпко, І.Бачэўскі, К.Гайдамовіч, А.Друкаў, М.Мухін і інш.) былі кінуты ў віленскую турму. 29 снеж. салдаты чыг. батальёна зноў правялі сход, спяваючы «Марсельезу», прайшлі па горадзе. У памяць аб падзеях 1905 у Баранавічах устаноўлены мемар. дошка і стэла.