ФРА́ДКІН Яфім Самойлавіч (30.11.1924, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.5.1999),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1970). Скончыў Львоўскі ун-т (1948). З 1948 у Фіз. ін-це Рас.АН (з 1967 заг. сектара). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай статыстыцы, гідрадынаміцы, кінетыцы, фізіцы элементарных часціц. Выявіў унутр.супярэчнасць квантавай электрадынамікі (праблема «нуль-зараду», 1955; незалежна ад Л.Д.Ландау і І.Я.Памеранчука). Развіў дыяграмную тэхніку ў рэлятывісцкай квантавай статыстыцы. Даў эўклідаву фармулёўку квантавай тэорыі поля (1958; незалежна ад Ю.Швінгера). Пабудаваў мадэль пашыранай супергравітацыі, якая аб’ядноўвае гравітацыю і электрадынаміку (1978). Удзельнічаў у стварэнні тэрмаядз. зброі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1953. Залаты медаль імя А.Дз.Сахарава Рас.АН (1996).
Тв.:
Квантовая электродинамика с нестабильным вакуумом. М., 1991 (разам з Дз.М.Гітманам, Ш.М.Шварцманам).
Літ.:
Памяти Е.С.Фрадкина // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przeciwność
przeciwnoś|ć
ж.
1.супярэчнасць; процілегласць, супрацьлегласць;
2. зменлівасць;
~ci losu — зменлівасць лёсу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Wíderspruchm -(e)s, -sprüche
1) супярэ́чнасць;
ein krásser [schárfer] ~ рэ́зкая супярэ́чнасць;
in ~ mit etw. (D) stéhen* [sein*] супярэ́чыць чаму́-н., быць у супярэ́чнасці з чым-н.
2) пярэ́чанне;
erhébt sich ~? пярэ́чанняў няма́?;
~ erfáhren* сустрэ́ць пярэ́чанне;
óhne ~ бясспрэ́чна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rozbieżność
rozbieżnoś|ć
ж.
1. разыходжанне;
~ci w poglądach — разыходжанне ў поглядах;
2. рознагалоссе; супярэчнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНА́ЛІЗ (ад грэч. analysis раскладанне),
спосаб (прыём) навук. пазнання праз мысленнае ці рэальнае расчляненне аб’екта пазнання (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Працэс аналізу — састаўная частка, першая ступень навук. даследавання. Канчатковы вынік — разуменне структуры аб’екта, які вывучаецца. Калі аб’ект з’яўляецца прадстаўніком пэўнага класа прадметаў, аналіз аднаго з іх дае магчымасць уявіць структуру ўсяго класа. Вынікі аналізу служаць матэрыялам для наступных ступеняў навук. пазнання — абстракцыі, абагульнення, параўнання і інш. Аналіз — рухальная сіла ў выяўленні законаў, якім падпарадкоўваецца аб’ект даследавання. Карэктнасць аналізу правяраецца процілеглым яму прыёмам — сінтэзам. Калі пры гэтым выяўляецца супярэчнасць, аналіз паўтараецца з вылучэння новых гіпотэз аб структуры і ўласцівасцях састаўных частак аб’екта вывучэння. Калі паўторны аналіз паказаў неадольнасць супярэчнасцяў, то для выяўлення структуры аб’екта неабходны новы падыход. У логіцы сістэмны аналіз выкарыстоўваецца з часоў Арыстоцеля. Са з’яўленнем сімвалічнай логікі, кібернетыкі і семіётыкі выпрацавана найб. развітая форма лагічнага аналізу — пабудовы фармалізаваных моў.
Літ.:
Пузиков П.Д. Анализ и синтез — от мысли к вещи. Мн., 1969;
Андреев М.Д. Диалектическая логика. М., 1985;
Hintikka J., Remes U. The method of analysis. Dordrecht;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абмежаваць.
2.узнач.прым. Невялікі, нязначны. Паміж бязмежным імкненнем да расшырэння вытворчасці, уласцівым капіталізму, і абмежаваным спажываннем народных мас (абмежаваным у выніку іх пралетарскага становішча) ёсць несумненная супярэчнасць.Ленін.
3.перан.; узнач.прым. Духоўна неразвіты, адсталы, недалёкі. Тупым і абмежаваным паліцэйскім Я. Колас проціпастаўляе прадстаўнікоў простага народу.Пшыркоў.
•••
Абмежаваная манархіягл. манархія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім‑н. Раніцай .. [Пятро] папрасіўся ў памочнікі. Хлопцы не супярэчылі — няхай ідзе.Новікаў.Вася Цыганок не супярэчыў, калі яму .. сказалі, што яго чарга ісці на варту.Шчарбатаў.
2. Не адпавядаць, мець у сабе супярэчнасць. Уведзенае перакладчыкам слова «У хмызняках» не супярэчыць унутранай логіцы арыгінала: карціна балотнай мясціны асацыіруецца з хмызнякамі.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przeciwieństwo
przeciwieństw|o
н.
1.супярэчнасць;
~a klasowe — класавыя супярэчнасці;
2. процілегласць, супрацьлегласць;
~o charakterów — процілегласць характараў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПРАПАГА́НДА (лац. propaganda падлягае распаўсюджванню),
дзейнасць, накіраваная на папулярызацыю і ўкараненне ў грамадскай свядомасці пэўных ідэй, поглядаў, вобразаў. Праводзіцца з дапамогай розных форм і метадаў (вусная, друкаваная, ілюстрацыйная, кіно-, радыё- і тэлепрапаганда). Важнае месца займае П. навук. ідэй і дасягненняў, дзярж. палітыкі (знешняй і ўнутр.), здаровага ладу жыцця. Вядучая роля адводзіцца паліт. П., якая ўключае намаганні паўплываць на стан свядомасці індывідаў, сац. або нац. груп. З’яўляецца адной з перадумоў функцыянавання паліт., дзярж. улады.
Тэорыя П. бярэ пачатак у ідэях Платона і Арыстоцеля, якія распрацоўвалі пытанні ўздзеяння слова на фарміраванне чалавечай душы і сістэму метадаў пераканання людзей. Паняцце «П.» сфармулявана ў 1622 Ватыканам, які стварыў «Кангрэгацыю распаўсюджвання веры» для пашырэння ўплыву каталіцызму праз місіянерскую дзейнасць і барацьбу з ерасямі. Кангрэгацыя выкарыстоўвала абстрактна-гуманістычныя лозунгі «ўдасканальвання чалавека», але надавала слову «П.» канкрэтную ідэалаг. арыентацыю. Для П. характэрна супярэчнасць паміж дэклараваным і сапраўдным зместам, што абумовіла негатыўнае яе ўспрыманне. Пасля 2-й сусв. вайны паліт. П. стала пастаянным кірункам дзярж. дзейнасці, што выявілася ў стварэнні мін-ваў і цэнтраў П., арг-цыі навук. даследаванняў і адпаведных устаноў. Прапагандысцкія службы выкарыстоўваюць увесь набыты вопыт па маніпуліраванні чалавечай свядомасцю. П. ператварылася ў важны інструмент дзярж. палітыкі, распрацоўкі і пошуку варыянтаў вырашэння канкрэтных сац.-эканам., паліт. праблем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́Р,
прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку. Прадукт працы становіцца Т. ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якога-н. прадукту. Т. мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле К.Маркса, 2 бакі Т. абумоўлены дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстрактнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (А.Сміт, Д.Рыкарда, К.Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутр.супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя Т. якасна разнародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць Т. адзін да аднаго і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях (гл.Менавая вартасць). Прадстаўнікі гранічнай карыснасці тэорыі (К.Менгер, О.Бём-Баверк, Ф.Візэр і інш.) у сваіх даследаваннях найперш вылучаюць ролю карыснасці Т. пры абмене, паводзіны чалавека на рынку. Яны лічаць, што у аснове абмену знаходзіцца не вартасць, а карыснасць Т., якая і вызначае велічыню яго каштоўнасці. Узровень карыснасці Т. знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад яго колькасці.