афіцыйныя ўрадавыя выданні, што выходзілі ў большасці губерняў Рас. імперыі на рус. мове. Мэта выданняў — публікаваць звесткі для рознабаковага вывучэння губерні. Выдаўцы — губернскія стат. к-ты. З 1860 П.к.г. выходзілі ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай, з 1861 — у Магілёўскай губ. Мелі раздзелы: адрас-каляндар з пералікам губернскіх і павятовых урадавых і грамадскіх устаноў і іх супрацоўнікаў; звесткі пра адм. падзел, пошту, тэлеграф, шляхі зносін, ф-кі і з-ды, навуч. ўстановы, музеі, б-кі, кнігарні і друкарні на тэр. губерні. У статыстычным раздзеле друкаваліся звесткі па с.-г., дэмаграфічнай, гандл., эканам. статыстыцы губерняў, у літ.-навук. раздзеле — архіўныя матэрыялы, пісцовыя і плацежныя кнігі, летапісы гарадоў, артыкулы па мясц. гісторыі, эканоміцы, этнаграфіі, фальклоры, біяграфіі і некралогі мясц. дзеячаў. Беларускі матэрыял змяшчалі памятныя кніжкі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губ., дзе друкаваліся працы А.М.Семянтоўскага, П.Дружылоўскага, Ф.Сярэбранікава, М.Л.Нікіфароўскага, М.А.Дзмітрыева, Я.Ф.Арлоўскага, І.Зяленскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХВА́ЛАВІЧЫ,
пасёлак у Мінскім раёне, каля р. Пціч, на шашы Мінск—Слуцк і аўтадарозе, якая злучае пасёлак з г.п. Негарэлае. За 20 км на Пд ад Мінска. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Русінавічы». 2513 ж., 939 двароў (2001).
Вядомы з 1582 як сяло, цэнтр маёнтка, у 1791 побач існавала і вёска С. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Мінскага пав., цэнтр воласці. У 1815—203 ж., 22 двары, уніяцкая царква, школа, 2 млыны, сукнавальня, з 1863 Святадухаўская царква. У 1897—527 ж., 79 двароў, нар. вучылішча, капліца, 2 яўр. малітоўныя дамы, 4. кузні, 15 крам, карчма; у вёсцы 184 ж., 33 двары. У 1924—31 цэнтр Самахвалавіцкага раёна, з 1924 цэнтр сельсавета Мінскага р-на. З 1938 пасёлак.
З 1957 у С. Бел.н.-д. ін-ты агародніцтва, бульбаводства і пладаводства. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква Сашэсця Св. Духа. Брацкія магілы супрацоўнікаў рэўкома, сав. воінаў і мірных жыхароў. Помнік У.С.Амельянюку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУГА́ЦКІЯ Аркадзь Натанавіч (28.8.1925, г. Батумі, Грузія — 12.10.1991) і Барыс Натанавіч (н. 15.4.1933, С.-Пецярбург),
рускія пісьменнікі-фантасты, браты, сааўтары. Аркадзь С. скончыў Ваен.ін-т замежных моў у Маскве (1949). Працаваў рэдактарам. Барыс С. скончыў Ленінградскі ун-т (1955). Працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. Друкуюцца з 1957. Навук.-фантастычныя аповесці «Краіна барвовых хмараў» (1959), «Цяжка быць богам» (1964), «Панядзелак пачынаецца ў суботу. Казка для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту» (1965), «Смоўж на схіле» (1966—68), «Пікнік на абочыне» (1972), «За мільярд гадоў да канца свету» (1976—77), «Кульгавы лёс» (1986), зб.апавяд. «Шэсць запалак» (1960), цыкл лірычных навел «Вяртанне» (1962), раман «Горад асуджаны» (1988—89) і інш. пра шляхі развіцця цывілізацыі і ролі асобы ў грамадстве. Іх прозе ўласцівы псіхалагізм, «рэалістычнасць» дэталей фантаст. свету, гратэск, гумар. П’еса С. «Жыды горада Піцера, або Невясёлыя гутаркі пры свечках» пастаўлена ў Бел. т-ры імя Я.Коласа і Магілёўскім абл.драм. т-ры (абодва 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ (ЦРУ; Central Intelligence Agency — CIA),
каардынуючы цэнтр цывільнай і ваен. разведкі, асноўны орган стратэг. разведкі ЗША, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на правах самаст.развед. ведамства. Створана ў 1947. Узначальвае дырэктар ЦРУ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША. Пад яго кантролем распрацоўваецца бюджэт нац. разведкі, рыхтуецца важнейшая развед. інфармацыя для вышэйшага ваен.-паліт. кіраўніцтва краіны. ЦРУ налічвае 15—18 тыс.супрацоўнікаў у цэнтры, 4—5 тыс. за межамі краіны і тысячы агентаў унутры краіны; больш за 100 рэзідэнтур і рэгіянальных апорных цэнтраў за мяжой, а таксама шэраг аб’ектаў на тэр. ЗША. Гадавы бюджэт больш за 3 млрд.дол. Для вядзення разведкі ЦРУ апрача свайго апарата выкарыстоўвае прадстаўнікоў інш. ведамстваў і арг-цый, цесна супрацоўнічае з развед. службамі шэрагу інш. дзяржаў, найперш членаў блока НАТО.
Літ.:
ЦРУ глазами американцев: Сб. материалов зарубежной прессы. 2 изд. М., 1977;
Проблемы конституционализма. Вып. 6. Специальные службы в условиях конституционной демократии: Республика Беларусь и междунар. опыт. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сакратарыя́т
(фр. secretariat)
1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства, с. ААН);
2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;
3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАСІ́ЙСКАЯ АКАДЭ́МІЯ НАВУ́К (РАН),
вышэйшая навук. самакіравальная ўстанова Рас. Федэрацыі. Засн. ў пач. 1724 (адкрыта ў канцы 1725). Да мая 1917 наз. Пецярбургская АН, да 1925 — Рас.АН, да 1991 — АНСССР. У 1725 налічвала 17 правадз.чл., у 1917 мела 49 правадз.чл. і аб’ядноўвала каля 30 навук. падраздзяленняў (109 навук.супрацоўнікаў). Прэзідыум у Маскве (з 1934). Аспірантура з 1929. Філіялы і н.-д. базы з 1930-х г. У 1991 рэарганізавана, у яе ўвайшлі члены былой АНСССР і зноў выбраныя. У 1994 больш за 440 правадз.чл., звыш 600 чл.-кар., больш за 120 замежных членаў. Аб’ядноўвае 18 аддзяленняў па галінах і кірунках навук; матэматыкі; агульнай фізікі і астраноміі; ядз. фізікі; фіз.-тэхн. праблем энергетыкі; выліч. тэхнікі і аўтаматызацыі; праблем машыназнаўства, механікі і працэсаў кіравання; агульнай і тэхн. хіміі; фізіка-хіміі і тэхналогіі неарган. матэрыялаў; біяхіміі, біяфізікі і хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў; фізіялогіі; агульнай біялогіі; геалогіі, геафізікі і геахіміі і горных навук; акіяналогіі, фізікі атмасферы і геаграфіі; гісторыі; філасофіі і права; эканомікі; сусв. эканомікі і міжнар. адносін; л-ры і мовы; рэгіянальныя аддзяленні — Сібірскае (з 1957, прэзідыум у г. Новасібірск), Уральскае (з 1987, прэзідыум у г. Екацярынбург), Далёкаўсходняе (з 1987, прэзідыум у г. Уладзівасток) і навук. цэнтры. Усяго каля 300 навук. устаноў (каля 60 тыс.навук.супрацоўнікаў), больш за 200 навук. саветаў. Мае н.-д. флот. Рыхтуе навук. кадры. Публікуе навук. л-ру. Прысуджае медалі і прэміі за навук. працы. Падтрымлівае міжнар.навук. сувязі, у т. л. з Нац.АН Беларусі. Прэзідэнты РАН (у 1741—46, 1810—18 і ў 1916—17 не было); Л.Л.Блюментрост (1725—33), Г.К.Кейзерлінг (1733), І.А.Корф (1734—40), К. фон Брэверн (1740—41), К.Р.Разумоўскі (гл.Разумоўскія; 1746—98), А.Л.Нікалаі (1798—1803), М.М.Навасільцаў (1803—10), С.С.Увараў (1818—55), Дз.М.Блудаў (1855—64), Ф.П.Літке (1864—82), Дз.А.Талстой (1882—89), вял.кн. Канстанцін Канстанцінавіч (Раманаў; 1889—1915), А.П.Карпінскі (1917—36), У.Л.Камароў (1936—45), С.Л.Вавілаў (1945—51), А.М.Несмяянаў (1951—61), М.У.Келдыш (1961—75), А.П.Аляксандраў (1975—86), Г.І.Марчук (1986—91), Ю.С.Осіпаў (з 1991).
Літ.:
Российская Академия наук: Персональный состав. Кн. 1—3. М., 1999;
Уставы Российской академии наук, 1724—1999. М., 1999.
У.Я.Калаткоў.
Будынак Прэзідыума Расійскай акадэміі навук у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка.В. Вольскі.// Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода.Гроднеў./узнач.наз.падсо́бны, ‑ага, м.[Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЮЧЭ́ЎСКІ Васіль Восіпавіч (28.1.1841, с. Васкрасенскае, Мардовія — 25.5.1911),
расійскі гісторык.
Акад. (1900, чл.-кар. 1889), ганаровы акад. (1908) Пецярбургскай АН, д-ргіст.н. (1882). Скончыў Маскоўскі ун-т (1865), з 1882 праф. у ім. У пач. 20 ст. член Канстытуцыйна-дэмакр. партыі. З пазіцый пазітывізму даследаваў рас. гісторыю ад старажытнасці да 19 ст., падзяляў яе на 4 перыяды: «Русь Дняпроўская, гарадская, гандлёвая»; «Русь Верхняволжская, удзельна-княжацкая, вольназемляробская»; «Русь Вялікая, Маскоўская, царска-баярская, ваенна-землеўладальніцкая»; «Усерасійскі, імператарска-дваранскі перыяд прыгонніцкай гаспадаркі, земляробскай і фабрычна-заводскай». Аўтар прац «Баярская дума Старажытнай Русі» (1882), «Паходжанне прыгоннага права ў Расіі» (1885), «Гісторыя саслоўяў у Расіі» (1887), «Пётр Вялікі сярод сваіх супрацоўнікаў» (1901) і інш. Лекцыі К. па рас. гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, прачытаныя ім з 1871 у шэрагу ВНУ Масквы, ляглі ў аснову «Курса рускай гісторыі» (ч. 1—5, 1904—21). Увёў у навук. ўжытак каштоўныя дакумент. крыніцы, у т. л.стараж.-рус. жыціі святых. Сярод вучняў К. А.А.Кізеветэр, П.М.Мілюкоў, М.М.Пакроўскі.
Тв.:
Соч.Т. 1—9. М., 1987—90;
Русская история: Полный курс лекций. Кн. 1—3. М., 1993.
Літ.:
Нечкина М.В. В.О.Ключевский: История жизни и творчества. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКИЙ КУРЬЕ́Р»,
штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета ліберальна-асв. кірунку. Выдавалася з 27.1(9.2) да 8(21).10.1908 у Мінску на рус. мове (з 6(19).6 да 22.8(4.9).1908 не выходзіла). Працягвала дэмакр. традыцыі газ.«Минский листок» і «Северо-Западный край», арыентавалася на мясц.прагрэс. інтэлігенцыю. Крытыкавала грамадска-паліт. лад Рас. імперыі, выкрывала рэакц. палітыку правых партый і груповак, выступала ў падтрымку студэнцкага і рабочага руху, у абарону паліт. вязняў. Асвятляла літ., тэатр. і муз. жыццё Расіі і Мінскай губ., прапагандавала рэаліст. і дэмакр. традыцыі рус. л-ры. У шэрагу артыкулаў У.Самойлы, М.Караліцкага, Н.Чарноцкага аб’ектыўна ацаніла сімвалізм, рэалізм, авангардысцкія плыні ў л-ры (Л.Андрэеў, З.Гіпіус, М.Арцыбашаў), драматургіі і тэатры (У.Меерхольд, М.Метэрлінк, Г.Ібсен, М.Горкі). Апублікавала артыкулы супрацоўнікаў рэдакцыі Самойлы «Нататкі» і Чарноцкага «Да пытання пра беларускую народную школу» ў абарону бел. мовы ў школе. Упершыню надрукавала ў рус. перакладзе Самойлы верш Я.Купалы «Беларусу» і арт. Самойлы «Вялікае свята», у якім аўтар вітаў выхад зб. паэзіі Я.Купалы «Жалейка» і апублікаваў яго верш «Да мужыка». Выйшла 148 нумароў. Выданне спынена ў выніку суд. праследаванняў і адм. спагнанняў.
Літ.:
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985.