lower2 [ˈləʊə] v.

1. памянша́ць, змянша́ць, зніжа́ць, паніжа́ць (цэны, тэмпературу, ціск)

2. спуска́ць (флаг); апуска́ць (галаву, вочы); сціша́ць (голас);

They lowered their voices as I approached. Яны загаварылі цішэй, калі я наблізіўся.

3. прыніжа́ць, зневажа́ць;

His behaviour lowered him in my eyes. Яго паводзіны прынізілі яго ў маіх вачах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blassen

*

1.

vt

1) спуска́ць (ваду)

2) адпуска́ць (тавар, грахі)

2.

vi

1) адмаўля́цца

2)

lass b! — пераста́нь!

3)

am Preis ~ — рабі́ць скі́дку ў цане́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lancieren

[lã'si:rən]

vt

1) вайск. выстрэ́льваць

2) марск. спуска́ць на ваду́

3) перан. пуска́ць у ход, уво́дзіць ва ўжы́так

j-n ~ — прасо́ўваць каго́-н.; пратэжы́раваць, падтры́мліваць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

опуска́ть несов.

1. апуска́ць, спуска́ць; (вбрасывать) укіда́ць; кіда́ць;

опуска́ть пи́сьма в я́щик укіда́ць (кіда́ць) пі́сьмы ў скры́нку;

опуска́ть го́лову апуска́ць галаву́;

опуска́ть воротни́к адклада́ць (апуска́ць) каўне́р;

опуска́ть ру́ки прям., перен. апуска́ць ру́кі;

2. (пропускать) выпуска́ць, прапуска́ць, выкіда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sail1 [seɪl] n.

1. ве́тразь, па́рус;

hoist/lower the sails падыма́ць/спуска́ць ве́тразі;

in full sail на ўсі́х паруса́х, по́ўным хо́дам;

under sail пад раскры́тымі паруса́мі

It’s time to hoist sail. Пара адыходзіць.

2. пла́ванне;

go for a sail адпраўля́цца пла́ваць на па́руснай ло́дцы

3. крыло́ ветрака́

set sail fml адпраўля́цца ў пла́ванне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сва́ливать несов., в разн. знач. зва́льваць; (дерево — ещё) спуска́ць; (в одно место, с повозки и т. п. — ещё) зваро́чваць; (вину на кого-л. — ещё) зваро́чваць; см. свали́ть 1;

сва́ливать с больно́й головы́ на здоро́вую зва́льваць з хво́рай галавы́ на здаро́вую.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skin2 [skɪn] v.

1. здзіра́ць ску́ру; лупі́ць;

skin a rabbit здыма́ць шку́ру з труса́;

skin an apple здыма́ць з я́блыка шку́рку;

skin smb. alive жыўцо́м драць шку́ру; спуска́ць шку́ру (з каго-н.); не пакіда́ць жыво́га ме́сца (на кім-н.);

I skinned my knee. Я абадраў калена.

2. зарубцо́ўвацца, заго́йвацца; пакрыва́цца то́нкаю пле́ўкаю;

The wound began to skin over. Рана пачала зарубцоўвацца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спуск, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. спускаць — спусціць (у 1–3, 6–8 і 11 знач.) і спускацца — спусціцца (у 1, 2 і 5 знач.).

2. ‑а. Месца, па якім спускаюцца ўніз, нахіленая плоскасць. Найгорш было сыходзіць на крутым спуску каля суседняй вуліцы. Пальчэўскі. Са свістам і галёканнем праходзіла чарада гарадскіх падлеткаў, шукаючы спуска да ракі. Ракітны.

3. ‑а. Кручок у агнястрэльнай зброі, які націскаюць пальцам, каб зрабіць выстрал; спускавы кручок. // Прыстасаванне ў фота- і кінаапараце для адкрывання затвора аб’ектыва.

4. ‑а. Сталярная прылада з доўгай калодкай для выраўноўвання паверхні; фуганак.

5. ‑а. Спец. Пропуск у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі.

6. ‑а. Спец. Расстаноўка звярстаных палос набору ў такім парадку, які забяспечвае правільную паслядоўнасць старонак.

•••

Не даць спуску каму гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ла ‘моц, энергія’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Стан.), ‘верх, улада’ (Нас.), ‘моц, змога, дужасць’ (Некр. і Байк.), дыял. таксама ‘моц’, ‘мноства’ (Байк. і Некр.), ‘здароўе’, ‘праца’, ‘вялікая колькасць’ (Сл. ПЗБ), ‘шмат, багата’ (ТС, Барад., Мат. Гом.); укр., рус. си́ла, польск. siła, в.-луж., н.-луж. syła, чэш. síla, славац. sila, серб.-харв. си̏ла, славен. síla, балг. си́ла, макед. сила, ст.-слав. сила. Прасл. *sila роднаснае літ. síela ‘душа, дух’, ‘пачуцце’, ст.-прус. seilin В. скл. ‘пільнасць’, ст.-ісл. seilask ‘працягвацца, гнуцца, старацца’ (Траўтман, 282; Міклашыч, 296; Фасмер, 3, 621). Мур’янаў (Этимология–1980, 50–56) робіць спробу звязаць з слав. *sidlo ‘сіло’, ст.-в.-ням. silo ‘рамень’, з другой ступенню аблаўта герм. *saila > ням. Seil ‘шнур’, якія рэканструююцца з гоц. insailjanспускаць цяжар (на вяроўках)’. Борысь (548) узводзіць далей да і.-е. *se(i)‑ ‘напружваць(ца)’, паводле Жураўлёва (Язык и миф, 577), ‘сеяць’, на падставе чаго рэканструюецца і.-е. *sḗila ‘сперма’. Гл. яшчэ БЕР, 6, 645; Сной і, 566; Глухак, 547.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)