Руці́на ’боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага’ (ТСБМ). З заходнееўрапейскіх моў, крыніцай для якіх было франц.routine ’спрыт; уменне; руціна; коснасць’ < route ’дарога, шлях, напрамак, наезджаны шлях’ (Чарных, 2, 128–129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прытьж., разг.спрыт, род. спры́ту м.;
отку́да у него́ така́я прыть? адку́ль у яго́ такі́спрыт?;
◊
во всю прыть з усі́х сіл, як мага́, як вы́сцігнуць (бе́гчы, імча́цца і да таго́ падо́бнае).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паваро́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паваротлівага. Рыгор цешыўся, гледзячы на спрыт і паваротлівасць дзяўчыны, з якімі яна ўвіхалася на яго вачах.Гартны.Павел пахваліў паваротлівасць машыны і даў каманду: — Кругом!Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уза́хапыіуза́хапкі, прысл.
Разм. Наперабой; адзін перад адным. За спрыт у аддзяку Сустрэць яе [нафту] узахапы выпаліць: «Пайшла!»Калачынскі.Калгаснікі ўзахапкі пачалі касіць іржышча, падграбаючы яго разам з аўсом.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Geschäftigkeitf -
1) клапатлі́васць
2) дзелаві́тасць; уві́шнасць, спрыт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спры́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спрытнага. Спрытнасць конніка./ Пра рукі, пальцы. Наўмыснік здзівіўся спрытнасці рук гэтага чалавека.Чорны.// Хуткасць у рухах; лоўкасць, спрыт. Хлопец адчуў незвычайную спрытнасць, пераходзячы на польку.Кулакоўскі.Ён — каменшчык, праўда, не знатны яшчэ, Ды, думаю, слава яго не ўцячэ — Такая ўжо спрытнасць у дужых руках, Такая рашучасць у карых вачах.Гілевіч.
2. Тое, што і спрыт (у 3 знач.). [Пасажыр:] — Давялося і мне некалькі гадкоў займець за .. лішнюю спрытнасць у справаздачах.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Звага́ ’спрыт, спраўнасць’ (Нас.) Рус.смал.зва́га ’павага’, укр.зва́га ’рашучасць, смеласць’. Як і адвага (гл.), павага, увага да кораня вага (гл.) з прэфіксам з‑, хутчэй назоўнік на базе прэфіксальнага дзеяслова зважаць ’звяртаць увагу’ з чаргаваннем зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
smartness
[ˈsmɑ:rtnəs]
n.
1) спрыт -у m.
2) ке́млівасьць, разу́мнасьць f.
3) мо́днасьць, элега́нтнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
марафе́т
(тур. marifet = майстэрства, спрыт)
лоск, бляск;
наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напрала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
1. Пралезці ў вялікай колькасці куды‑н. праз праход, адтуліну і пад. Напралазіла многа дзяцей у сад.
2.перан. Пралезці, трапіць куды‑н. у вялікай колькасці, скарыстаўшы хітрасць, спрыт. Напралазіць у арганізацыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)