ГА́ЛІЧ (Говараў, Нікіфараў) Аляксандр Іванавіч (1783, г. Трубчэўск, Расія — 9.9.1848), расійскі філосаф, эстэтык, псіхолаг. Скончыў Пецярбургскі пед.ін-т (1808), вучыўся ў Германіі (1808—13). Выкладаў у Царскасельскім ліцэі і Пед. ін-це (з 1819 ун-т). Абвінавачаны ў бязбожжы і амаль што ў рэв. прапагандзе, у 1837 звольнены з работы. Імкнуўся стварыць арыгінальную антрапал. канцэпцыю «чалавеказнаўства». Лічыў, што філасофія і нават багаслоўе патрабуюць антрапалагічнага абгрунтавання. У сваіх працах падкрэсліваў аб’ектыўную абумоўленасць мыслення, ролю пачуццяў у працэсе пазнання, стадыяльнасць яго развіцця (гіпотэза — паняцце — ідэя), сувязь мыслення з фізіялогіяй, абгрунтаваў антрапал. філасофію гісторыі, што ўключала і сац. утопію. Выступаў супраць матэрыялізму, але высока ацэньваў метадалогію доследных навук. Яго «Лексікон філасофскіх прадметаў» (т. 1, 1845) — адзін з першых у Расіі даведнікаў па філасофіі. Галіч прапагандаваў эстэтыку рамантызму, вызначаў яе як «філасофію прыгожага» («Спроба навукі прыгожага», 1825). У псіхалогіі спрабаваў спалучацьідэаліст. і прыродазнаўча-навук. трактоўкі душэўнага жыцця («Карціна чалавека...», 1834).
Тв.:
История философских систем. Кн. 1—2. СПб., 1818—19.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kojarzyć
kojarz|yć
незак.
1. суадносіць, спалучаць, злучаць;
nie ~ę разм. не разумею;
~yć małżeństwo — шлюбаваць;
2. асацыіраваць; звязваць (у думках)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wed
[wed]1.
v.t.
1) жані́ць (дзецюка́); выдава́ць за́муж (дзяўчы́ну); дава́ць шлюб
2) Figur.спалуча́ць
2.
v.i.
1) бра́цца шлю́бам, жані́цца
2) Figur. заця́та трыма́цца (ду́мкі, по́глядаў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сумяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Непарыўна спалучаць, злучаць. Аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑ін-а (‑ын-а) значэнне адзінкавасці сумяшчаюць са значэннем выніку дзеяння.Граматыка.// Выконваць адначасова. Сумяшчаць работу з вучобай. □ Першы арышт адбыўся ў 1878 годзе ў Пецярбурзе, дзе Вяляўскі сумяшчаў вучобу ва універсітэце з прапагандай сярод фабрычных рабочых.«Полымя».//укім-чым. Аб’ядноўваць у сабе адначасова; валодаць адначасова. Драматычная паэма сумяшчае ў сабе жанравыя адзнакі і ліра-эпічнай паэмы і драмы.Ярош.Здаецца, акіян сумяшчае ў сабе і зялёны шум лясоў, і бязмежнасць нябеснага блакіту, і прывабнасць жывой вады, якая цячэ.Філімонаў.
2. Накладваць адно на другое (фігуры, лініі), дасягаючы супадзення ва ўсіх пунктах. Сумяшчаць сіметрычныя фігуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Mother and child were reunited after years of separation — Ма́ці й дзіця́ зно́ў злучы́ліся пасьля́ гадо́ў разлу́кі
2) сыхо́дзіцца, сустрака́цца ізно́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БРЖАЗО́ЎСКАЯ (Людміла Генрыхаўна) (н. 4.6.1946, Мінск),
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1975). Дачка Г.Ф.Бржазоўскага. Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1966, педагогі Н.Младзінская, І.Савельева), Мінскі ін-т культуры (1987). Удасканальвала майстэрства ў Н.Дудзінскай у С.-Пецярбургу. У 1966—89 вядучая танцоўшчыца Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1989 выкладала ў Дзярж. харэагр. вучылішчы, з 1994 — у Бел. акадэміі музыкі. Яе майстэрства вызначалася высокім лірыка-трагедыйным напалам, завершанасцю ліній, уменнем спалучацьунутр. сутнасць вобраза з пластычным малюнкам танца. Упершыню на бел. сцэне выканала гал. партыі ў многіх балетах, пастаўленых А.Дадышкіліяні, В.Елізар’евым і інш. Сярод партый у бел. балетах: Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Маці («Крылы памяці» У.Кандрусевіча); у балетах сучасных кампазітараў: Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа) і інш. Яе яркая індывідуальнасць найб. поўна выявілася ў спектаклях класічнага рэпертуару: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда) і інш. Здымалася ў кінафільмах «Прададзены смех» (1981), «Міф» (1986), у тэлевізійных варыянтах балетаў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Жызэль», «Стварэнне свету», «Камерная сюіта», тэлефільме «Танцуе Людміла Бржазоўская».
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 91—103;
Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987;
Яе ж. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 24—32.
Л.Г.Бржазоўская. Мастак А.Шастакоў.Л.Бржазоўская ў партыі Нэле.