археалагічныя помнікі (стаянка, селішча, курганны могільнік) каля в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. На стаянцы днепра-дзяснінскай культуры (6—5-е тыс. да н.э.) знойдзена каля 3 тыс. крамянёвых прылад працы, на селішчы — ляпная кераміка 2 — 5 ст., фрагменты глянцавай міскі зарубінецкай культуры, ляпны і ганчарны посуд 8—13 ст. На могільніку крывічоў (9 ст.) пахавальны абрад — трупаспаленне ў насыпе, знойдзены ляпны посуд з плечукамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЖАСНА,
археалагічныя помнікі каля в. Лужасна Віцебскага р-на: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры, селішча банцараўскай культуры. Гарадзішча ўмацавана 2 валамі. Сярод знаходак фрагменты ляпнога посуду, жал. нажы, сярпы, бронзавая падвеска, касцяная праколка. У 6—8 ст. выкарыстоўвалася як сховішча. На селішчы выяўлены рэшткі паглыбленага ў грунт жытла з печчу-каменкай. Знойдзена ляпная кераміка, гліняны тыгель, прасліцы, бронзавы пінцэт, жал. шылападобная прылада з плоскай лапаткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́ВІЧЫ,
старажытнае селішча каля в.Насовічы Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца некалькімі этапамі: 1—3 ст.; 5—7 ст.; магчыма, 8—9 ст.; 10—11 ст. У выніку археал. даследаванняў у найб.стараж. пластах выяўлена паўзямлянка з адкрытым агнішчам, якая адносіцца да калочынскай культуры. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка розных часоў, гліняныя прасліцы, фрагменты жал. прылад працы, сердалікавыя і шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няшча́дны, ‑ая, ‑ае.
Бязлітасны. Мінаем час няшчаднай смерці, Смуткуем зноў аб ім усе, І кожны з нас глыбока ў сэрцы Часцінку Леніна нясе.Глебка.Тройчы Мы закладвалі падрубы: Лёс няшчадны Селішча знішчаў.І. Калеснік.// Вельмі моцны па сіле праяўленяя. Ці стаяла няшчадная спёка, ці тугі вецер дзьмуў у твар, .. ён ішоў.. поўны надзей, упэўнены, што ўсё пераможа.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скіпе́ць, ‑піць; зак.
1.Разм. Згарэць. Скіпела селішча ў агні — і дом, і сад датла.Непачаловіч.Не стала Рудні і Кандратавіч, Датла скіпела Гарадзішча — І плакаць некаму над стратамі, Над чорным сумам папялішчаў.Гілевіч.
2.перан. Разнервавацца; абурыцца. Раман скіпеў. «Давай яшчэ адну [партыю] згуляем!» — патрабуе. Што ж, выйграў у яго Ляксей і тую.«Вожык».
•••
Скіпець на нажы — загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
settlement
[ˈsetəlmənt]
n.
1) урэгулява́ньне, пагадне́ньне, ула́джаньне n. (спра́вы)
2) вырашэ́ньне, вызначэ́ньне n.
3) апла́та f. (до́ўгу)
4) асяле́ньне n.
5) се́лішчаn., калёнія f.
6) асяда́ньне n. (буды́ніны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КА́МЕНКА,
комплекс археалагічных помнікаў каля в. Каменка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — гарадзішча і селішчажал. веку (6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.; мілаградская культура і штрыхаванай керамікі культура), курганныя могільнікі (102 і 97 насыпаў) 11—12 ст. На гарадзішчы і селішчы знойдзены фрагменты ляпнога посуду, на могільніках — ганчарны посуд, жал. крэсівы, нож, бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі. Могільнікі маюць змешаную дрыгавіцка-радзіміцкую этнічную прыналежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЯШЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на У ад горада і 27 км ад чыг. ст. Пінск, 219 км ад Брэста. 480 ж., 165 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1885). Каля вёскі стаянка эпох неаліту і бронзы і селішчажал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́СКІ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 80 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Ліскі. 687 ж., 290 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, курганны могільнік дрыгавічоў, селішча бронзавага і жал. вякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЛЯ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Шчучын, 91 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 518 ж., 217 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі селішча 12—13 ст.