his

[hɪz]

1.

pron.

яго́ны, яго́

This hat is his — Гэ́та яго́ны капялю́ш

2.

adj.

яго́ны; свой, свая́, сваё

He took his hat — Ён узя́ў свой капялю́ш

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ве́ка, ‑а, н.

1. Верхняя частка скрынкі, пасудзіны, якой закрываюць гэту скрынку, пасудзіну; накрыўка. Века куфра, кубла. □ Алеся засмяялася і пайшла да скрыні, што стаяла паміж ложкам і грубкай, падняла века. Шамякін. Мёрзлыя камякі зямлі глуха падалі на сасновыя векі дамавін. Лынькоў.

2. Тое, што і павека. Векі самі зліпаліся, галава, як не свая, хілілася ўніз. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шві́ва, ‑а, н.

Разм. Тое, што шыецца або пашыта. Маці таксама дрэмле на другім крэсле са швівам у руках. Якімовіч. Сядзе [Верка] за стол ля акна ад вуліцы пад ходзікамі, пакладзе швіва ля сябе цэлую гару, круціць за ручку ў машыне, аж, здаецца, рука ў яе не свая — як толькі спраўляецца падгінаць швы, — і пачынае пець. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыхі́я

(гр. stoicheion = элемент)

1) адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра і агонь) у антычнай філасофіі;

2) з’явы прыроды, якія праяўляюцца як магутная разбуральная сіла;

3) перан. неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі (напр. с. інфляцыі);

4) перан. прывычнае асяроддзе (свая с.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Quisquis homo bene scit, ipsum quo calceus urget

Кожны чалавек добра ведае, дзе яму цісне чаравік.

Каждый человек хорошо знает, где ему жмёт башмак.

бел. Кожнаму свая болька баліць. Усякаму свая рана баліць. Кожны знае, дзе яму мазоль пячэ.

рус. Всяк знает, где его сапог жмёт. Каждый знает, что у него болит. Каждый своё горе лучше знает.

фр. Chacun sait où le soulier le blesse (Каждый знает, где жмёт башмак).

англ. No one but the wearer knows where the shoe pinches (Только хозяин знает, где жмёт башмак).

нем. Wissen, wo jemanden der Schuh drückt (Знать, где каждому ботинок жмёт).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

my

[maɪ]

adj.

мой, мая́, маё; мае́ pl.; свой, свая́, сваё; свае́ pl.

my house — мой дом

my book — мая́ кні́га

my pen — маё пяро́

my children — мае́ дзе́ці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ха́тка ж., уменьш. избу́шка, ха́тка;

◊ х. на куры́ных но́жках — избу́шка на ку́рьих но́жках;

аста́ткі з ха́ткі — после́дние кро́хи;

свая́ х. — ро́дная ма́тка — посл. своя́ ха́тка — родна́я ма́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бацькаўшчына, радзіма, айчына, родны край, свой край, наш край, родная краіна, свая краіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

únserige pron poss der ~ (die ~, das ~, die ~n) наш (на́ша, на́ша, на́шы); пры ўказанні на прыналежнасць да дзейніка свой (сва́я, сваё, свае́)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

што́-нішто́, чаго-нічаго, чаму-нічаму, што-нішто, чым-нічым, аб чым-нічым, займ. неазначальны.

Разм. Нешта, сёе-тое. — Сустракаюся з людзьмі, якія, я так лічу, што-нішто ды разумеюць і ў тваіх аўтаматах. Шамякін. Людзі прыслухоўваліся і, відаць, што-нішто ўхапілі з нашай размовы. Асіпенка. Які ён ні ёсць конік, а свой, і палоска свая; дасі ім — і яны што-нішто дадуць табе! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)