вадабо́й, ‑я, м.

Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадато́чарэчышча’ (Др.-Падб.); ’пратока’ (Гарэц.). Ст.-рус. водоточа. Да вада і тачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарфяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе торф. Берагі былі па-ранейшаму высокія і чорныя, толькі ўжо не шумелі, — замест чароту, абапал вады ўсталі высокія тарфяністыя сценкі нядаўна выпрастанага рэчышча. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Русло́ ’вясло’ (Сл. рэг. лекс.). Магчыма, з таго ж праславянскага *ruslo, што і ўкр. русло́рэчышча’, руск. ру́сло ’тс’. Прасл. *rus‑ з і.-е. *reu‑s‑ (*rou‑s‑), дзе корань *reu‑ (*rou‑) мае значэнне ’разрываць, рыць’. Параўн. літ. raũsti ’рыць’, лат. *raust ’рыць, зграбаць’. Такім чынам, *ruslo магло значыць ’тое, чым разрываюць, рыюць’, ’струмень, які вырыў рэчышча’. Калі рус. ру́слорэчышча’ з рух, рушыць (гл.), то слова можна патлумачыць як назву прылады руху, параўн. Фасмер, 3, 521; Чарных, 2, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэрыва́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па канапу.

2. Бакавое адхіленне снарадаў і куль наразной зброі пры палёце.

3. Стварэнне новых слоў ад слова-асновы.

[Ад лац. derivatio — адвядзенне, адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм.

1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца. Сабаленка.

2. Зал. да выхваляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыца,

участак былога рэчышча.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.

1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.

2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛУКАВІ́НЫ,

выгіны рэчышча ракі, тое, што меандры.

т. 9, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паглы́біцца сов., прям., перен. углуби́ться;

рэ́чышча зна́чна ~білася — ру́сло значи́тельно углуби́лось;

супярэ́чнасці ~біліся — противоре́чия углуби́лись;

п. ў ду́мкі — погрузи́ться в мы́сли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)