выпрабавальнае прыстасаванне, асноўным элементам якога з’яўляецца рэзервуар, унутры якога можна змяняць тэмпературу паветра па зададзенаму рэжыму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЯ́ЛЬНАЯ ЛЯ́МПА,
награвальная прылада з адкрытым накіраваным полымем. Полымя ўтвараецца на выхадзе трубы Пл. пры гарэнні сумесі пары вадкага паліва (бензіну, спірту, газы) з паветрам, прадукты гарэння ўтвараюць выцягнуты факел. Найб. пашыраны П.л. фарсуначнага тыпу (гл.Фарсунка) з ёмістасцю рэзервуара да 2 л. Выкарыстоўваюцца для награвання рабочай часткі паяльніка і дэталей, расплаўлення прыпою ў працэсе пайкі, а таксама награвання металу для праўкі, гібкі і інш., выдалення рэшткаў старога масла, фарбы, лаку з драўляных і метал. вырабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
танкм.
1.вайск. Pánzer m -s, -, Pánzerkampfwagen m -s, -;
2. (рэзервуар,бак) Tank m -s, -s і -e, Zistérne f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВОДАНАПО́РНЫЯ ВЕ́ЖЫ,
помнікі вытворчай архітэктуры; 2 вежы, пабудаваныя ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Гродне ў эклектычным стылі. Мураваныя 8-гранныя ў плане збудаванні (выш. 22 м) падзелены па вышыні на 6 частак. Кожная з іх мае звязаныя паміж сабой 4 адсекі (размешчаны інж. абсталяванне і службовыя памяшканні). У цэнтры — трубы для падачы вады ў рэзервуар у верхняй частцы вежы.
Фасады паўн. вежы, пабудаванай у 1910-я г., багата дэкарыраваны. Карнізы з арнаментамі, паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае пабудове маляўнічасць. Паўд. вежа, пабудаваная ў 19 ст., мае падобную структуру. Дэкор яе фасадаў больш стрыманы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЖЭ́КТАР (франц. injecteur ад лац. injicio укідваю),
1) струменная помпа для напампоўвання вадкасці або газу ў рэзервуары і пасудзіны, дзе створаны павышаны ціск.
Найб. пашыраны І. для падачы сілкавальнай вады ў паравыя катлы (невял. кацельных установак і інш.), парагенератары. У такіх І. струмень пары, які набывае ў паравым конусе вял скорасць, засмоктвае ваду і нагнятае яе ў рэзервуар. Помпы, якія адсмоктваюць газ, пару або вадкасць, наз. эжэктарамі.
2) Дапаможны (звычайна лінейны) паскаральнік зараджаных часціц для ўводу іх у больш магутны (асноўны) паскаральнік. Энергія, якая надаецца часціцам y І., павінна перавышаць мінімальную, неабходную для пачатку работы.асн. паскаральніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́рнік, ‑а, м.
1. Кніга, у якой сабраны якія‑н. літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы і пад. Зборнік вершаў. Зборнік апавяданняў. Зборнік матэрыялаў з’езда. Зборнік архіўных дакументаў.// Вучэбны дапаможнік, у якім сабраны задачы і практыкаванні па якім‑н. прадмеце. Зборнік задач па алгебры. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове.
2.Спец.Рэзервуар для збору якой‑н. вадкасці або газу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Tankm -s, -s і -e
1) танк
2) рэзервуа́р, цыстэ́рна (пад вадкае паліва)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
метата́нк
(ад мета- + танк)
рэзервуар для абясшкоджання асадкаў, якія выдзяляюцца пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых вод, з дапамогай мікраарганізмаў без доступу паветра (параўн.аэратанк).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Магазе́йрэзервуар лямпы для газы’ (Касп.), ’дзяржаўны свіран’ (Касп.), магазе́я ’магазін, лаўка’, ’свіран’ (Мат. Гом.), ’агульны свіран у вёсках’ (Растарг.). Укр.магазе́й ’свіран’, рус.ярасл., алан.магазе́я, магазе́й ’склад, магазін’. Запазычана ў эпоху Пятра I з гал.magazijn (< фр.magasin < італ.magazzino < араб.mahzū́n, mohā́zin ’склад тавараў’ (Фасмер, 2, 554). Гл. таксама бел.гамазе́я.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нізі́на, ‑ы, ж.
1. Нізкае месца. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада.Маўр.Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну.Скрыган.
2. Раўніна, якая знаходзіцца не вышэй 200 м над узроўнем мора. Дождж грымеў над неабсяжнымі прасторамі дрыгвяной калхідскай нізіны.Самуйлёнак.Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)