рэзервуа́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэзервуа́р рэзервуа́ры
Р. рэзервуа́ра рэзервуа́раў
Д. рэзервуа́ру рэзервуа́рам
В. рэзервуа́р рэзервуа́ры
Т. рэзервуа́рам рэзервуа́рамі
М. рэзервуа́ры рэзервуа́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэзервуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ёмішча для вадкасцей і газаў.

Шкляны, металічны р.

|| прым. рэзервуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзервуа́р м. резервуа́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзервуа́р, ‑а, м.

1. Ёмістасць, пасудзіна для вадкасцей і газаў. Па .. [трубах] нафта цякла ў трапы, дзе ад яе аддзяляўся газ, і далей — у велізарныя рэзервуары. Шамякін.

2. перан. Крыніца, зборнік чаго‑н. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

[Фр. réservoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

резервуа́р рэзервуа́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсто́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Басейн або рэзервуар, у якім адстойваецца вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танк², -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёмістасць, -і, ж.

1. гл. ёмісты.

2. Пасудзіна, рэзервуар для вадкіх, сыпучых і газападобных цел.

Напоўніць ё. газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воданапо́рны, -ая, -ае.

У выразе: воданапорная вежарэзервуар для вады, куды яна паступае пад напорам і адкуль расцякаецца па водаправодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зма́зачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змазкі, змазвання. Змазачны матэрыял. Змазачны рэзервуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)