Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва.Кулакоўскі.Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bookman
[ˈbʊkmən]
n., pl. -men
1) літара́тар -а m.; вучо́ны -ага m.; студэ́нт -а m.
4. (subeditor)рэда́ктар аддзе́ла (у газеце, часопісе і да т.п.)
5.infml(submarine) падво́дная ло́дка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
безрука́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑кавак; ж.
Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі «рэдактар» скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́шчанасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу.Казека.Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны.Сабаленка.
2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал.рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
чэшскі мовазнавец, індаеўрапеіст. Праф. славістыкі Оламаўцкага ун-та. Навук. працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі слав. моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Гал.рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—80), у якім спалучаны сінтакс. і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўт.) і інш.Гал.рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).
польскі публіцыст, гісторык, дыпламат. З 1896 дзеяч Польск. сацыяліст. партыі. Пасля яе расколу ў 1906 кіраўнік рэв. фракцыі. Рэдактарпарт. выданняў «Przedświt» («Зара»), «Robotnica» («Работніца»). Друкаваўся пад псеўд. Л.Плахоцкі. У 1918—19 міністр замежных спраў Польшчы. З 1924 узначальваў Ін-т вывучэння навейшай гісторыі Польшчы, з 1929 рэдактарчас. «Niepodległość» («Незалежнасць»). З 1931 старшыня Ін-та вывучэння нац.-вызв. спраў. У працах «Літва і яе народы» (1907), «Літва і Беларусь» (1912) і інш. даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю бел. і літ.нац.-вызв. руху ў 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДА»,
навукова-літаратурны часопіс бел. эміграцыі. Выдаваўся ў 1951—54 у Нью-Йорку на бел. мове Крывіцкім (Беларускім) навук. т-вам Пранціша Скарыны. Гал.рэдактар Я.Станкевіч, рэдактарліт. аддзела А.Адамовіч. Друкаваў гіст., этнагр., мовазнаўчыя і інш.навук. матэрыялы, літ. творы бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, інфармацыю пра грамадскае і культ. жыццё бел. асяродка ў Амерыцы і інш. У 1951 выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да час. ў 1953 выдадзены творы У.Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Л.Дубейкаўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Аркадзь Цімафеевіч) (27.3.1881, г. Севастопаль — 12.3.1925),
рус. пісьменнік. З 1908 супрацоўнік, пазней рэдактарчас. «Сатирикон», з 1913 рэдактар «Нового сатирикона». Аўтар зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Вясёлыя вустрыцы» (1910), «Кругі па вадзе» (1912), «Пра добрых па сутнасці людзей» (1914), «Цуды ў рэшаце» (1915), «Пра маленькіх — для вялікіх» (1916), аповесці «Падходцаў і двое іншых» (1917), п’ес-мініяцюр, у якіх высмейваў заганы абывацеляў. Пасля 1917 у эміграцыі, дзе выдаў кн. апавяданняў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі» (1921), раман «Жарт мецэната» (1925).