частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рукадзе́лле, ‑я, н.
1. Шыццё, вязанне, вышыўка і пад. віды ручной працы. Вучыла бабка Ягася яе і рукадзеллю.Арабей.
2. Рэч, выкананая шыццём, вязаннем і пад. — Прадай мне рукадзелле сваё, — просіць цар рукадзельніцу.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́сар, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клуп
(ням. Kluppe)
інструмент для ручной нарэзкі разьбы на металічных вырабах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
то́рмазм., тех., перен. то́рмоз;
ручны́ т. — ручно́й то́рмоз;
т. развіцця́ чаго́-не́будзь — то́рмоз разви́тия чего́-л.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самаро́бны, ‑ая, ‑ае.
Ручной работы; не фабрычнага вырабу. Дзед ад хвалявання часта набіваў сваю самаробную люльку, цмокаў губамі і пагладжваў сівую бараду.Няхай.У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны, з тоненькіх дошчачак.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАДА́Р ((Godard) Жан Люк) (н. 3.12.1930, Парыж),
французскі кінарэжысёр. Адзін з вядучых прадстаўнікоў «новай хвалі». Яго творчай манеры ўласцівы своеасаблівы і востры стыль кінаапавядання, выражаны ў рытмічна-імпульсіўным мантажы, частым выкарыстанні ручной камеры, у нетрадыцыйнай лексіцы дыялогаў. Сярод фільмаў: «На апошнім дыханні» (1960), «Жыць сваім жыццём» (1962), «Шалёны П’еро» (1965), «Уікэнд» (1967), «Імя Кармэн» (1983), «Германія, дзевяць нуль» (1991), «Назаўсёды Моцарт» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РОЛС-РОЙС»
(Rolls-Royce),
сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «Ролс-Ройс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўтамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4-дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.
Да арт. «Ролс-Ройс»: легкавы аўтамабіль «Ролс-Ройс-Сілвер Спур».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
куро́к, ‑рка, м.
Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам.Калачынскі.//Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кілі́м ’вялікі шарсцяны, бязворсавы дыван ручной работы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мат. Гом.), ’гунька’ (Гарэц.). Запазычанне з тур.kilim ’невялікі дыван’ (Локач, 94). Трэба думаць, праз украінскае пасрэдніцтва, якое адыграла тую ж ролю для польскага і літоўскага арэалаў.