электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомаймех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мармі́т
(фр. marmite)
награвальны апарат для падтрымлівання ў гарачым стане прыгатаванай ежы; звычайна мае выгляд рухомай шафы, дзе знаходзяцца каструлі ў ванне з пастаянна гарачай вадой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
штангенрэ́йсмус
(ням. Stangenreissmass, ад Stange = стрыжань + Reissmass = рэйсмус)
інструмент (штанга 1 з рухомай рамкай) для размечвання разметкі ліній, нанясення рысак, вымярэння вышыні ўступаў на розных вырабах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
танк1, ‑а, м.
Баявая бронемашына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, якая ўзброена пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы. Танк-амфібія. □ Грозныя танкі «Т–34» ішлі з завода проста ў бойку.Кулакоўскі.
[Англ. tank.]
танк2, ‑а, м.
Спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей. Танк для захоўвання малака.
•••
Танк-паравоз — паравоз, у якога запасы вады і паліва знаходзяцца не ў тэндэры, а ў баках на самой машыне.
[Англ. tank.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Асобны прадмет, выраб.
Антыкварная р.
2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.
Чамадан з рэчамі.
Цёплыя рэчы.
3. Пра творы навукі, мастацтва.
Ён напісаў цудоўную р.
Слабая р.
4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.
Складаная р. жыццё.
Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).
|| прым.рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Р. мяшок.
Р. доказ.
Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кран
(ням. Kran)
1) невялікая трубка з засаўкай ці рухомай пробкай для выпускання з рэзервуара або трубаправода вадкасцей, газаў;
2) механізм для пад’ёму і перамяшчэння грузаў (пад’ёмны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРЭС (франц. presse ад лац. presso цісну),
машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам.
Складаецца з рухомай (напр., паўзуна) і нерухомай (асновы) рабочых частак, прыводу, механізму кіравання і фармовачнага прыстасавання (напр., прэс-формы). Адрозніваюць гідраўлічныя прэсы, мех. (напр. крывашыпныя) і гідрамеханічныя. Іх рухомая частка перамяшчаецца вертыкальна і гарызантальна. Па прызначэнні П. падзяляюць на трубапрофільныя, кавальскія, штамповачныя, гібачныя, правільныя, чаканачныя. абразныя і інш. На П. брыкетуюць кавалкавыя і парашкападобныя матэрыялы, прасуюць швейныя вырабы, сушаць шпон і фанеру, вырабляюць стэрэатыпы, праводзяць зборачныя аперацыі і мех. выпрабаванні металаў; найчасцей выкарыстоўваюцца ў кавальска-штамповачнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУРС (ад франц. raccourci скарачэнне),
1) у выяўленчым мастацтве — скарачэнне памераў і формы рэальных і ўяўных прадметаў пры іх аддаленні ад вока паводле законаў лінейнай перспектывы. Паняцце «Р.» выкарыстоўваецца пераважна да аб’ектаў, якія цалкам ці па частках разглядаюцца ў нечаканых паваротах і пад «вострымі вугламі зроку» (зблізку, зверху ўніз, знізу ўверх і г.д.). У дэкар. размалёўках Р. часта выкарыстоўваецца для найб. эфектнай перадачы руху і прасторы.
2) У кіназдымцы — адлюстраванне аб’екта з розных пунктаў агляду нерухомай або рухомай кінакамерай. Прыём аператарскага мастацтва, што выкарыстоўваецца для будовы выяўл. мантажнай кампазіцыі фільма. Дае магчымасць усебакова паказаць дзеянне, падзею, з’яву, міміку, жэсты ці рухі чалавека, ствараць мантажныя метафары, уражанне сумяшчэння пункта здымкі аператара з пунктам агляду персанажа і інш. 3) Пункт погляду на што-н., аспект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКЦЫ́ЙНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма электравымяральных прылад пераменнага току, у якіх вярчальны момант ствараецца пры ўзаемадзеянні магн. патокаў нерухомых электрамагнітаў з магн. полем токаў, што наводзяцца ў рухомай частцы прылады.
Вярчальнае магн. поле ствараецца ў выніку ўзаемадзеяння двух ці больш пераменных магн. патокаў, якія зрушаны ў прасторы і па фазе. Гэтае поле індуктуе ў дыску віхравыя токі. Узаемадзеянне магн. поля віхравых патокаў з вярчальным полем электрамагнітаў стварае ў дыску вярчальны момант. Прылады І.в.с. простыя, устойлівыя да перагрузак, не адчувальныя да знешніх магн. уздзеянняў, але маюць значныя частотныя і тэмпературныя хібнасці. Выкарыстоўваюцца ў лічыльніках электрычных, дзе тэмпературныя хібнасці кампенсуюцца.
Схема прылады індукцыйнай вымяральнай сістэмы: 1 — спружына, якая стварае процідзейны момант; 2 — рухомы дыск; 3 — пастаянны магніт (заспакойвальнік ваганняў); 4, 6 — электрамагніты паслядоўнага і паралельнага ланцугоў; 5 — абмоткі электрамагнітаў.