дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.

Княжацкая д.

2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.

Піянерская д.

Пажарная д.

Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наба́т, -а і -у, Ма́це, м.

1. -у. Сігнал трывогі з выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звона.

2. -а. Вялікі вайсковы барабан у Старажытнай Русі.

Біць у набат — выклікаць трывогу, звяртаць увагу грамадства на што-н.

|| прым. наба́тны, -ая, -ае.

Н. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хало́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: паднявольная асоба, пазбаўленая асабістай свабоды.

2. У прыгоннай Расіі: прыгонны, залежны селянін, слуга.

3. перан. Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй.

|| ж. хало́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. хало́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.

1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.

2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.

•••

Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабала́, ‑ы, ж.

1. Даўгавое абавязацельства ў Старажытнай Русі, якое ставіла пазычальніка ў асабістую залежнасць ад крэдытора.

2. Своеасаблівы від рабства на Русі ў 14–16 стст. — пажыццёвая асабістая залежнасць за нявыплату пазыкі, нядоімкі і пад.

3. Поўная залежнасць ад каго‑н.; паднявольнае становішча; прыгнёт. Памешчыцкая кабала. Трымаць у кабале. □ Гушка імкнуўся вызваліцца ад пана, а трапіў у кабалу да кулака. Пшыркоў.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славянафі́льства, ‑а, н.

Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ла-пама́лу, прысл.

Паступова, патроху. Пісьменнасць на Русі, занесеная з Поўдня, мала-памалу шырылася. Шакун. Мала-памалу ад Сашкі ўсе адварочваліся, гублялі з ім дружбу і сяброўства. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палю́ддзе ’ў старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў’ (ТСБМ). Ст.-рус. полюдие ’тс’. Са ст.-рус. по людьхъ (гл. люди) (гл. Фасмер, 3, 321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ці́тла, ‑ы, ж.

У сярэдневяковай пісьменнасці Русі і Грэцыі — надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі, які ставіўся над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны мелі лічбавае значэнне.

[Ад грэч. títlos — надпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Ізборнікі Святаслава», 1073, 1076 (помнік пісьм. Кіеўскай Русі) 5/561—562

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)