род млекакормячых сям. аленевых атр. парнакапытных. 2 віды: К. еўрапейская (C. capreolus) і К. сібірская (C. pygargus). Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. На Беларусі трымаецца невял. статкамі.
Даўж. да 155 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 60 кг. Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая. Каляхваставое «люстэрка» белае. У самцоў невял. рогі з 3—4 адросткамі. Нараджае 2—3 цялят. Корміцца раслінамі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рог¹, -а, М ро́зе, мн. -і і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.
Валовыя рогі.
Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
Паляўнічы р.
3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.
Піць віно з рога.
Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).
4. Востры загнуты канец чаго-н.
Р. пячных вілак.
|| памянш.ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).
Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).
|| прым.рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) іро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.
Бой быкоў.
Племянны б.
2. звычайна мн. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).
◊
Браць быка за рогі (разм.) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.
|| памянш.бычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. Быць бычку на вяровачцы (прыказка).
|| прым.бычы́ны, -ая, -ае ібыча́чы, -ая, -ае.
Нораў бычачы, а розум цялячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адро́стак, ‑тка, м.
Частка чаго‑н., якая адыходзіць убок; адгалінаванне. Які куст, такі і адростак.Прыказка.// Адгалінаванне якога‑н. органа. Адростак сляпой кішкі. □ Па трэцім і чацвёртым годзе жыцця рогі лася маюць тры адросткі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
horn[hɔ:n]n.
1. рог;
shed horns скіда́ць ро́гі
2. рог, ражо́к, горн;
a French horn валто́рна;
blow/wind/sound the horn ігра́ць на ражку́, трубі́ць у рог
3. кла́ксан (аўтамабіля);
sound one’s horn сігна́ліць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГРАЙМС-ГРЭЙВС (англ. Grimes Graves),
старажытны цэнтр здабычы крэменю эпохі неаліту (2300—1700 да н.э.) каля Брандана, на мяжы графстваў Норфалк і Суфалк (Англія). На плошчы каля 14 га знойдзены рэшткі 346 шахтаў, частка якіх мае глыб. 9—10 м. Ад вертыкальных тунэляў адыходзяць гарыз. галерэі. Здабыча вялася драўлянымі рыдлёўкамі і рагавымі прыладамі. У адной з шахтаў знойдзены алтар з крамянёвых глыб, вакол якога былі ўмацаваны рогі аленя, знаходзіліся прынашэнні (крэйдавыя шары, статуэтка жанчыны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Налы́гач ’вяроўка для налыгвання валоў’ (мазыр., З нар. сл.), ’повад’ (нараўл., Мат. Гом.), ’рамень для папарнага звязвання валоў пры аранні’ (докш., Сл. ПЗБ), укр.нали́гач ’вяроўка, якой прывязваюць за рогі рагатую жывёлу’. Утворана ад налыга́ць ’навязаць’, гл. лыга́ць.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прарэ́зацца, ‑рэжацца; зак.
1. З’явіцца на паверхні чаго‑н., пачаць расці (пра зубы, рогі). Зубы прарэзаліся. Рогі прарэзаліся.
2.Разм. Пранікнуць, прабіцца праз што‑н. Бледны, плямісты месяц, што хвіліну назад быў прарэзаўся ў небе, зноў схаваўся — нырнуў, як у падушку, у хмару.Сачанка.
3. Абазначыцца, вылучыцца рэзкімі лініямі (пра маршчыны). На шырокім упартым ілбе Кліма прарэзаліся глыбокія зморшчыны.Шахавец.
4.Разм. Прагуляць у што‑н. з азартам да якога‑н. часу. [Сашка і Вэня] паклікалі добрых двух суседзяў і прарэзаліся да самага світання ў прэферанс.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рогIм.
1.мн.ро́гі рог;
але́нь скі́нуў ро́гі — оле́нь сбро́сил рога́;
2.мн. рагі́ (в вилах и т.п.) рога́;
рагі́ пячны́х ві́лак — рога́ печны́х вил;
3.мн. рагі́муз. рог;
зайгра́ць у р. — заигра́ть в рог;
◊ сагну́ць (скруці́ць) у барано́ў р. — согну́ть (скрути́ть) в бара́ний рог;
аблама́ць ро́гі — облома́ть рога́;
браць быка́ за ро́гі — брать быка́ за рога́;
загна́ць у казі́ны р. — загна́ть в у́гол, припере́ть к стене́;
наста́віць ро́гі — наста́вить рога́;
у чо́рта на рага́х — у чёрта на рога́х (на кули́чках);
каб свінні́ро́гі, не сышла́ б з даро́гі — посл. кабы́ свинье́ рога́, всех бы со́ свету сжила́;
не дай бог свінні́ рог — погов. бодли́вой коро́ве бог рого́в не даёт
рогIIмн. рагі́м.у́гол;
на рагу́ ву́ліцы — на углу́у́лицы;
р. стала́ — у́гол стола́;
р. ху́сткі — у́гол платка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)