1.што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу.Шашкоў.
2.безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́РКАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1929—31. Утвораны 17.7.1924 як Валынецкі раён. 9.3.1929 перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Да 26.7.1930 у складзе Полацкай акругі. Цэнтр — чыг. ст.Боркавічы. Пл.раёна 833 км², 558 нас. пунктаў з насельніцтвам 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, тэр.раёна перададзена ў Дрысенскі і Полацкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНЬНІ́Н,
горад на Пд Кітая. Адм., прамысл., навук. і культ. цэнтр Гуансі-Чжуанскага аўт.раёна. 1,1 млн.ж., з прыгарадамі 2,6 млн.ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на р. Юцзян (Сіцзян). Цэнтр важнага с.-г.раёна. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, маш.-буд. (рачныя судны, станкі, горнае абсталяванне, с.-г. машыны), хім., харч. (мясакамбінат, млыны, цукр. з-ды), лёгкая, папяровая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
айма́к
(манг. ajmak)
1) род, племя ў манголаў і цюркскіх народаў;
2) буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Манголіі;
3) мясцовая назва раёна ў Бураціі і на Алтаі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрыто́рыя
(лац. territorium, ад terra — зямля)
1) прастора зямлі з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);
2) вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІЛЕ́ЙСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1982, адкрыты ў 1985 у г. Вілейка. Пл. экспазіцыі 258 м², больш за 19 тыс. экспанатаў асн. фонду. Сярод экспанатаў матэрыялы археал. раскопак з паселішча Сосенка і гарадзішча Малышкі на тэр.раёна, манетны скарб 17 ст., царк. летапісы канна 19 ст., дакументы і фотаздымкі пра гісторыю горада і раёна, удзел ураджэнцаў Вілейшчыны ў грамадз. вайне, партыз. руху ў Вял.Айч. вайну і яго кіраўнікоў А.С.Азончыка, А.І.Валынца, матэрыялы пра ўраджэнцаў раёна мастака Н.Ю.Сілівановіча, паэтэсу Г.А.Новік, Герояў Сав. Саюза К.М.Зубовіча, У.С.Лаўрыновіча. Экспануюцца прылады працы і побыту бел. сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыя самавараў, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БРСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1967 у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. Меў 2026 адзінак асн. фонду (1993). Сярод экспанатаў макет бел. хаты, прадметы сял. побыту і традыц. працы, мужчынскія і жаночыя нац. касцюмы; дакументы з гісторыі в. Рудобелка; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыста М.Лапы, вядомых землякоў К.П.Арлоўскага, А.Р.Салаўя, М.А.Ляўкова, Л.Я.Адзінцова і інш.; пра падзеі Вял.Айч. вайны (баявыя дзеянні на тэр.раёнапартыз. атрадаў і брыгад, патрыят. падполля, асабістыя рэчы і дакументы Герояў Сав. Саюза Ц.П.Бумажкова, Ф.І.Паўлоўскага, Ф.М.Языковіча і інш., вызваленне раёна ад ням. фашыстаў). Экспанаты музея расказвалі таксама пра ўраджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Афганістане. 5.2.1994 у выніку пажару большасць экспанатаў загінула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЗЬу мастацтве,
раслінны арнамент у форме спіральна ці плаўна выгнутых галінак з лісцем, часам з кветкамі. Вядома ў мастацтве розных краін і эпох, часта ў геаметрызаваным выглядзе. У спалучэнні з інш.дэкар. матывамі выкарыстоўваецца ў фрызавых кампазіцыях у архітэктуры, а таксама ў скульптуры, графіцы, дэкар.-прыкладным мастацтве (разьба па дрэве, залачэнне, ткацтва, коўка, чаканка, гравіроўка па шкле і метале). На Беларусі маст. дасканаласцю вылучаецца разная вязь па дрэве алтароў касцёла езуітаў у Гродне, царскіх варот з царквы ў в. Дружылавічы (Іванаўскі р-н), рашоткі касцёла ў в. Вішнева (Валожынскі р-н), стукавая вязь касцёлаў у вёсках Міхалішкі (Астравецкі р-н) і Воўпа (Ваўкавыскі р-н).
Да арт.Вязь. Царскія вароты Мікалаеўскай царквы ў в. Дружылавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 3-я чвэрць 18 ст.Да арт.Вязь. Рашотка касцёла Марыі ў в. Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобл Пач. 17 ст.Да арт.Вязь. Фрагмент галоўнага алтара касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл. Каля 1677.Да арт.Вязь. Фрагмент галоўнага алтара касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Воўпа Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобл. Каля 1634.