Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
упэ́ўнены, -ая, -ае.
Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы.
У. ў поспеху.
У. ў сабе (не сумняваецца ў сваіх сілах, магчымасцях). Упэўнена (прысл.) гаварыць.
У. крок.
У. адказ.
◊
Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся (усё будзе так, як трэба).
|| наз.упэ́ўненасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
stanowczy
stanowcz|y
рашучы; катэгарычны;
~a odmowa — катэгарычная адмова
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАБІ́НІ ((Mabini) Апалінарыо) (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903),
дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паўстання на чале з ген. Э.Агінальда. Напісаў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублікі 1898—99. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901рашучы прыхільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр замежных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войскамі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гуам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць уладу ЗША над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэвалюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).
Літ.:
Левтонова Ю.О. Мабини — национальный герой Филиппин. М., 1970.