упэ́ўнены, -ая, -ае.

Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы. У. ў поспеху. У. ў сабе (не сумняваецца ў сваіх сілах, магчымасцях). Упэўнена (прысл.) гаварыць. У. крок. У. адказ.

Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся (усё будзе так, як трэба).

|| наз. упэ́ўненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)