кавы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавылю. Кавыльная расліннасць. // Пакрыты кавылём. Кавыльны стэп. □ На сотні вёрст перада мной Кавыльная раўніна. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vegetation [ˌvedʒɪˈteɪʃn] n. fml раслі́ннасць;

The re is little vegetation in the desert. У пустыні мала расліннасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zarost, ~u

м. расліннасць (валасы на твары)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

экстразана́льны

(ад экстра- + гр. zone = пояс);

э-ая расліннасць — прыродная расліннасць, якая знаходзіцца за межамі ўтвараемай ёю расліннай зоны, па-за сваім асноўным арэалам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́мпасы

(парт. campos = раўніны)

расліннасць тыпу саваннаў у Бразіліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзірване́ць, ‑ее; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном (у 1 знач.). На пясках з’яўляецца травяная расліннасць, пясок дзірванее. Чорны. Дзірванела пакінутая багатымі фальваркоўцамі зямля. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тундры; з’яўляецца тундрай. Тундравая зона. // Уласцівы тундры. Тундравая глеба. // Які жыве, расце ў тундры. Тундравая расліннасць. Тундравая курапатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўнач¹, -ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

З поўначы дзьмуў халодны вецер.

2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

На поўначы Беларусі.

3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

Расліннасць поўначы.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

Паўночнае ззянне (палярнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

scanty [ˈskænti] adj. бе́дны, мізэ́рны, недастатко́вы;

scanty vegetation убо́гая раслі́ннасць;

a scanty crop бе́дны ўраджа́й;

scanty hair рэ́дкія валасы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

утаўчы́ся, утаўчэцца; утаўкуцца; пр. утоўкся, утаўклася, ‑лося; зак.

1. Стаўчыся поўнасцю або ў дастатковай меры.

2. Разм. Утрамбавацца, ушчыльніцца. Утаўклася сцежка. // Вытаптацца, прыбіцца нагамі (пра якую‑н. расліннасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)