superb

[suˈpɜ:rb]

adj.

ве́лічны; пы́шны, раско́шны, цудо́ўны

a superb dinner — бага́ты абе́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шыка́рны

(фр. chicard)

1) раскошны, багаты, пышны (напр. ш-ае ўбранне);

2) вельмі прыгожы, цудоўны (напр. ш. букет).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

bogaty

1. багаты, заможны;

2. багаты; каштоўны; пышны, раскошны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

splendid [ˈsplendɪd] adj.

1. пы́шны, бага́ты, раско́шны;

a splendid palace раско́шны пала́ц;

a splendid gift шчо́дры падару́нак;

a splendid sight ве́лічнае відо́вішча

2. dated ве́льмі до́бры, выда́тны, цудо́ўны; надзвыча́йны;

a splendid talent бліску́чы та́лент;

a splendid idea цудо́ўная ідэ́я;

have a splendid time цудо́ўна право́дзіць час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

plush

[plʌʃ]

1.

n.

плюш -у m. (ткані́на)

2.

adj., Sl.

раско́шны, дарагі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

благода́тный

1. (изобилующий благами, природными богатствами) бага́ты, раско́шны;

2. (хороший) до́бры; (чудесный) цудо́ўны; (счастливый) шчаслі́вы; (благоприятствующий) спрыя́льны; (животворный) жыватво́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wspaniały

1. пышны, вялікапышны, раскошны;

2. цудоўны; надзвычайны; вельмі добры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

marvelous

[ˈmɑ:rvləs]

adj.

1) цудо́ўны, надзвыча́йны

2) непраўдападо́бны, невераго́дны

3) informal ве́льмі до́бры, раско́шны, выда́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

opulent [ˈɒpjələnt] adj. fml

1. бага́ты, замо́жны, раско́шны;

opulent villas раско́шныя ві́лы (пра загарадныя дамы)

2. пы́шны, бага́ты, густы́;

opulent vegetation пы́шная раслі́ннасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

УКРАІНІ́ЗМ,

слова і форма слоў, запазычаныя бел. мовай з украінскай мовы.

У бел. пісьмовай мове вядомы з 15 ст. Рэалізаваліся ў змяшэнні «ы—и» [«печаты (и)», «влади (ы)-ка]; «ь—и» [«види(ъ)ти», «терпи(ъ)ти»]. Трапляюцца ў помніках стараж. перыяду, што ўзніклі на аснове ўкр. крыніц, напр., камянецкая «Чэцця-мінея» (1489). Узбагачэнне бел. лексікі У. найб. інтэнсіўна адбывалася з 1-й пал. 17 ст. (пасля перамяшчэння цэнтра правасл. культуры з Вільні ў Кіеў), праз помнікі, створаныя на суседняй з Украінай паўд.-зах. тэр. Беларусі, напр., Мазырскі спіс «Александрыі» (1697), Маскоўскі (бел.) спіс «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча (1638—48). Пранікненню ў бел. помнікі У. садзейнічалі пісьменнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на бел. землях, напр. «Евангелле вучыцельнае» (1616) і «Казанне пахвальнае» (1620) М.​Сматрыцкага У некат. бел. помнікі траплялі словы з укр. агаласоўкай («котрий», «що», «сокіра»), а таксама лексічныя і словаўтваральныя У. («бучный» — раскошны, «зволокати» — адцягваць, марудзіць, «прохати» — прасіць, «шадок» — нашчадак). У 1920-я г. пры распрацоўцы бел. навук. тэрміналогіі некат. тэрміны бел. мовы ўтвараліся паводле ўкр. узораў: грамадска-паліт. («барацьба», «барацьбіт»), лінгвістычныя («дзеяслоў», «дзеепрыметнік», «займеннік», «дзеепрыслоўе», «чаргаванне»), бел. геагр. назвы ва ўкр. агаласоўцы («Мінск—Мънскъ, Пінск—Пьнскъ). Лексічныя У., звязаныя з абазначэннем спецыфічна ўкр. (сучасных і гіст.) рэалій, захоўваюцца ў перакладах з укр. мовы. Напр., у перакладах Я.​Купалы твораў Т.​Шаўчэнкі на бел. мову трапляюцца У. «байдак», «байрак», «гайдамак», «кабзар» і інш. Традыцыі ўкр. мовы аказаліся найб. устойлівымі ў бел. нар.-гутарковым маўленні (на ПдЗ), чым у літ. мове: «доня» — дачка, «худоба» — жывёла.

Літ.:

Булахаў М.Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мн., 1958;

Анічэнка У.В. Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. Мн., 1969.

У.​В.​Анічэнка.

т. 16, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)