Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
экано́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.
1.што. Разумна расходаваць, эканомна выкарыстоўваць. Святлану на ўсіх сходах у прыклад ставілі — што і рабіць стараецца, нормы перавыконвае, гаруча-змазачныя матэрыялы эканоміць.Місько.Сувязь абарвалася. Павел яшчэ раз праверыў кірунак, адзначыў месца, дзе застаўся карабель, і выключыў ліхтар. Трэба было эканоміць электраэнергію.Шыцік.// Выкарыстоўваць найбольш мэтанакіравана, ашчадна. Эканоміць кожную мінуту рабочага часу. □ Быў аддадзены загад дыверсійным групам эканоміць тол. Усе адчувалі — рыхтуецца нейкая вялікая аперацыя.Дзенісевіч.
2. Максімальна скарачаць выдаткі. Эканоміць на матэрыялах. □ Білеты былі вельмі дарагія і пасля прыходзілася моцна эканоміць, сядзець на хлебе і вадзе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траскатня́, ‑і, ж.
1. Працяжны трэск, шум, стук чаго‑н. Затым пачулася траскатня матацыкла.Брыль.Усю ноч не змаўкае ў прыбярэжных зарасніках траскатня чарацянак.Самусенка.
2.перан. Бясконцая балбатня, размовы. Я ўжо ведаў — звалі яе Раісай Пятроўнай, а дасціпныя жыхары дома, за яе лёгкі язык і траскатню, далі мянушку — Райка-балалайка.Ракітны.// Пустаслоўе. [Сітнік:] — Я не прыхільнік вершаў, бо часам у іх многа фальшу і траскатні, але адзін з іх неяк сам мне ў душу ўлез.Ермаловіч.Век жыві спакойна ды разумна. Не, не так. На сэрцы — неспакой: Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармалі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — уласцівы разнастайным відам ідэалізму адрыў формы ад зместу.
2. У мастацтве — напрамак 19 — пачатку 20 стст., які ў суцрацьлегласць рэалізму адрываў мастацтва ад сацыяльна-гістарычнай глебы і надаваў асноўнае значэнне форме. Рэвалюцыйная літаратура ў тую пару была яшчэ вельмі слабай, ёй не хапала сіл, каб даць адпор фармалізму і эстэцтву.Гіст. бел. сав. літ.
3. Фармальнае стаўленне да чаго‑н. на шкоду сутнасці справы. [Сакратар:] — Павінна нарадзіцца ідэя руху ўдарнікаў. Ды асцярожна, разумна, не патапіце гэту важнейшую справу ў фармалізме.Лобан.Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nüchtern
1.a
1) цвяро́зы (не п’яны)
2) разва́жлівы
3) які́ нічо́га не еў, на́шча
4) сухі́, су́мны
2.adv
1) на́шча; да яды́
2) цвяро́за, разва́жліва, разу́мна
3) су́ха, су́мна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
employ
[ɪmpˈlɔɪ]1.
v.t.
1) браць на пра́цу; трыма́ць на слу́жбе, на пра́цы
2) ужыва́ць, скарысто́ўваць
to employ one’s time wisely — разу́мна скарысто́ўваць свой час
3) займа́цца
to employ oneself — займа́цца
2.
n.
слу́жба f.
workers in the employ of the government — працаўнікі́ на ўра́давай слу́жбе
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым. // Пагаршаць зрок, псаваць вочы. Твая дзяўчына пры кудзелі Сляпіць не будзе ясных вочак.Купала.Эх, жэўжык! Замарыўся ўчора, ходзячы за каровамі, а ўсё роўна ўвечары сляпіў вочы: штосьці пісаў.С. Александровіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Асляпляць яркім, моцным святлом. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы.Колас.Святочныя ілюмінацыі на вуліцы сляпілі вочы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філасо́фскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да філасофіі (у 1 знач.). Вялікі рускі рэвалюцыйны дэмакрат В. Р. Бялінскі з’яўляецца класікам нашай матэрыялістычнай філасофскай думкі 40‑х гадоў мінулага стагоддзя.«Беларусь».У.. [апавяданнях] адчуваецца імкненне маладога пісьменніка [Чорнага] ставіць значныя грамадскія і філасофскія пытанні.Луфераў.
2.Кніжн. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Філасофскі раман. □ У творах Ф. Багушэвіча асветлены грамадска-палітычныя пытанні, якія маюць вялікі філасофскі змест.Лушчыцкі.
3.Разм. Тэарэтычны, абстрактны, глыбакадумны. Размысловіч — непаваротлівы, павольны ў гутарцы, схільны да філасофскай развагі.Дамашэвіч.Размаўляючы,.. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных.Шамякін.
4.Разм. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), чалавеку, які разумна, спакойна разважае аб чым‑н.
•••
Філасофскі каменьгл. камень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікавага.
2. Павышаная пільная ўвага да каго‑, чаго‑н. Жывейшая цікавасць да фальклору ў Купалы падтрымлівалася на працягу ўсяго жыцця.Шкраба.Сцёпка гаварыў так проста і разумна, што яго слухалі з вялікай цікавасцю.Колас.З цікавасцю разглядаем мы вялізную магутную птушку.В. Вольскі.// Важнасць, значэнне чаго‑н. [Багуцкі:] — Для камандавання Чырвонай Арміі такія дакументы маюць не малую цікавасць. Па іх адразу відаць, дзе, на якіх участках у немцаў слаба.Лынькоў.[Хлопцы] заспяшалі як мага хутчэй ад чыгункі, якая ў гэту ноч ужо не ўяўляла для іх ніякай цікавасці.Шахавец.
3. Жаданне даведацца пра каго‑, што‑н.; цікаўнасць. Цікавасць гаспадыні была здаволена.Гартны.Праціснулася Ганна бліжэй к хаце, цікавасць брала, — што скажа яна [незнаёмая жанчына], калі гаворыць, што не так жыць трэба.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толк, ‑у, м.
1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту.Дубоўка.// Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам.А. Александровіч.
2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе.«Звязда».Маці лічыла, што лепш усё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк?Якімовіч.
•••
Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука?Ракітны.
Ведаць толкучымгл. ведаць.
Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць.Гурскі.
Збіцца з толкугл. збіцца.
Збіць з толкугл. збіць.
З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам.Мележ.
Няма толкугл. няма.
Узяць (браць) у толкгл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)