раскро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Кроячы, разрэзаць.

Р. матэрыял на касцюмы.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).

3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).

|| незак. раскро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскро́йванне, -я, н. і раскро́й, -ю, м. (да 1 знач.).

|| прым. раскро́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разраза́ць несов.

1. в разн. знач. разреза́ть, разре́зывать; (нарыв и т.п. — ещё) вскрыва́ть;

2. распи́ливать;

1, 2 см. разрэ́заць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

1. Скроіць нанава; змяніць.

П. сукенку.

Вайна перакроіла людскія лёсы (перан.).

2. Кроячы, разрэзаць, парэзаць усё, многае.

П. увесь матэрыял.

|| незак. перакро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. перакро́йванне, -я, н. (да 1 знач.) і перакро́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Разрэзаць пілой што‑н. да пэўнай мяжы ці наскрозь. Прапілаваць дрэва да сярэдзіны. // Выразаць пілой (якую‑н. адтуліну). Прапілаваць праём для акна.

2. і без дап. Пілаваць некаторы час. Прапілаваць дровы ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Разарваўшы ніткі, распусціць, ліквідаваць (шво, узор і пад.). Распароць аздобную строчку. □ [Хлопец] распароў нейкае шво ў пінжачнай падшэўцы. Чорны. // Разарваць, разрэзаць на часткі, распусціўшы швы. Распароць старое паліто. □ Вось доктар тонкім бліскучым ножыкам распароў рукаў кашулі дырэктара, агаліў плячо і ўсю правую руку. Нядзведскі.

2. Разарваць, разрэзаць чым‑н. вострым. Я сядзеў побач з .. [Цімохам], латаў валёнак — распароў удзень у лесе. Савіцкі.

3. Нанесці глыбокую рану чым‑н. вострым. Вепр іклом распароў .. [Яўхіму] лытку да самай косткі. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Васілю Міхальчуку распарола асколкам жывот, і пасля шпіталя яго звольнілі з арміі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

asunder [əˈsʌndə] adv. dated

1. у ро́зныя бакі́;

rush asunder кі́нуцца ў ро́зныя бакі́;

families torn asunder by a war се́м’і, раскі́даныя ў ро́зныя бакі́ вайно́й

2. на кава́лкі, на ча́сткі;

break/cut asunder разлама́ць/разрэ́заць на ча́сткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rozciąć

rozcią|ć

зак. разрэзаць; рассячы;

~łem sobie nogę — я парэзаў нагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sever

[ˈsevər]

1.

v.t.

1) разраза́ць, адраза́ць, адсяка́ць

to sever a rope — разрэ́заць вяро́ўку

2) парыва́ць у́вязі, дачыне́ньні)

2.

v.i.

аддзяля́цца, падзяля́цца

to sever into two factions — падзялі́цца на дзьве фра́кцыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раз...¹ (раза..., рас...), дзеяслоўная прыстаўка.

Абазначае:

1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхні і пад., напр.: разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;

2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр.: раскарміць, расхваліць;

3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр.: разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;

4) у спалучэнні з -цца: напрамак руху многіх у розныя бакі, напр.: раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;

5) спыненне дзеяння, стану, напр.: размарозіцца, разлюбіць;

6) адваротнае дзеянне, напр.: размініраваць, раскруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вскры́ть сов.

1. (раскрыть) раскры́ць; (обнаружить) вы́явіць; (показать) паказа́ць; (разоблачить) вы́крыць;

2. (распечатать) распяча́таць; (распаковать) распакава́ць; (открыть) адчыні́ць;

3. (разрезать) разрэ́заць; (оперировать) аперы́раваць; (анатомировать) анатамі́раваць; см. вскрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)