Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел.трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск.traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац.tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
approval
[əˈpru:vəl]
n.
1) ухвале́ньне n.; прыхі́льная ду́мка
He gave his approval to our plan — Ён ухвалі́ў наш плян
2) зго́да f.; зацьве́рджаньне n.
on approval — на зго́ду, на зацьве́рджаньне
3) разгля́д -у m., ацэ́нка f.
to submit for approval — пада́ць на разгля́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
біль
(англ. bill)
законапраект, які ўносіцца на разгляд заканадаўчых органаў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ана́ліз, ‑у, м.
1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз.// Разбор, разгляд чаго‑н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін.
2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз. □ Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу.Карпаў.
[Ад грэч. analysis — раскладанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫКАНА́ЎЧЫЯ і РАСПАРА́ДЧЫЯ О́РГАНЫдзяржаўнага кіравання.
Ажыццяўляюць практычную рэалізацыю законаў і арганізацыю грамадскіх адносін з мэтаю забеспячэння дзярж. інтарэсаў пэўнага грамадскага і паліт. ладу. У Рэспубліцы Беларусь вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам з’яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам. Асн. звяном сістэмы выканаўчых і распарадчых органаў з’яўляюцца выканаўчыя камітэтымясц. Саветаў дэпутатаў розных узроўняў. Яны валодаюць агульнай кампетэнцыяй у сферы дзярж. кіравання адпаведнага ўзроўню, арганізуюць і кантралююць выкананне актаў мясц. Саветаў і вышэйстаячых органаў дзярж. улады і кіравання, распрацоўваюць і падаюць на разгляд у Саветы бягучыя і перспектыўныя планы эканам. і сац. развіцця, бюджэт, прымаюць меры па іх рэалізацыі, вядуць неабходную распарадчую дзейнасць, уключаючы выданне падзаконных нарматыўна-прававых актаў, ажыццяўляюць інш. паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам, указамі Прэзідэнта. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне.
3.(сорт, разряд) сорт, род. со́рту м., гату́нак, -нку м.;
мука́ второ́го разбо́ра мука́ друго́га со́рту;
4.(разборчивое отношение) разбо́р, -ру м.;
с разбо́ром з разбо́рам;
без разбо́ру (разбо́ра) без разбо́ру;
◊
прийти́ к ша́почному разбо́ру прыйсці́ на ша́пачны разбо́р.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАМІ́СІІ МЯСЦО́ВЫХ САВЕ́ТАЎ ДЭПУТА́ТАЎ,
дапаможныя органы мясц. кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь і ў некат. краінах СНД. Гал. іх мэты: папярэдні разгляд і падрыхтоўка пытанняў, якія адносяцца да ведання мясц. Саветаў, правядзенне ў жыццё рашэнняў Саветаў і вышэйстаячых дзярж. органаў. Адрозніваюць камісіі пастаянныя і часовыя. Пастаянныя камісіі выбіраюцца на сесіях Саветаў па прапанове старшыні Савета (абл., гар., раённых; у сельскіх Саветах пастаянныя камісіі могуць не ўтварацца) з дэпутатаў гэтых Саветаў. Колькасць камісій, іх склад і арганізацыя заканадаўствам не рэгламентаваны. Звычайна пастаянныя камісіі выбіраюцца ў складзе старшыні, яго намесніка, сакратара і не менш як 2 чл. камісіі. Рэкамендацыі пастаянных камісій падлягаюць разгляду адпаведнымі дзярж. і грамадскімі органамі і арг-цыямі. Пастаянныя камісіі дзейнічаюць на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Для вырашэння канкрэтных пытанняў могуць стварацца і часовыя камісіі, якія спыняюць сваё існаванне пасля выканання ўскладзеных на іх даручэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГЛЯ́Д СУДО́ВЫ,
працэсуальная дзейнасць судоў па праверцы законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў судоў, па дачы суд. органам кіруючых тлумачэнняў выкарыстання заканадаўства пры разглядзе крымін. і цывільных спраў, а таксама вырашэнне спрэчак паміж судамі. У вузкім сэнсе Н.с. — разгляд спраў па пратэстах, што ўносяцца ў парадку нагляду ўпаўнаважанымі службовымі асобамі на рашэнні (прыгаворы) судоў, якія набылі законную сілу, і вызначэнні касацыйнай інстанцыі. Н.с. з’яўляецца адной з гарантый выпраўлення суд. памылак. забеспячэння правільнага і аднастайнага выкарыстання законаў, спрыяючы тым самым найб. поўнаму дасягненню мэт правасуддзя. Ажыццяўляецца шляхам разгляду спраў: па касацыйных скаргах і пратэстах на рашэнні (прыгаворы), якія не набылі законнай сілы (гл.Касацыя); па пратэстах, што ўнесены ў парадку нагляду на рашэнні (прыгаворы), якія набылі законную сілу, па заключэннях пракурораў у сувязі з аднаўленнем спраў па новаадкрытых акалічнасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1434,
агульнадзяржаўны заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены вял.кн.Жыгімонтам Кейстутавічам у Троках 6.5.1434 у час Свідрыгайлы паўстання 1432—39. Быў накіраваны на з’яднанне ўсіх феадалаў вакол Жыгімонта. Ураўнаваў саслоўныя, маёмасныя і асабістыя правы літ., бел. і ўкр. князёў і баяр, забяспечваў асабістую свабоду і недатыкальнасць феадалаў, гарантуючы ім разгляд іх спраў у судзе на падставе законаў. Пацвярджалася права князёў і баяр свабодна распараджацца сваімі спадчыннымі маёнткамі, вызваленне іх падданых ад усіх падаткаў, данін, дзякла і павіннасцей на карысць велікакняжацкага скарбу, акрамя павіннасці будаваць і рамантаваць велікакняжацкія замкі і дарогі. Бел. і ўкр. князям і баярам дазвалялася карыстацца гербамі і інш. знакамі шляхецтва. Пашырыў саслоўныя правы ўсіх феадалаў ВКЛ і аб’яднаў іх у адзінае саслоўе з агульнымі саслоўнымі і класавымі інтарэсамі. Правасл.бел. і ўкр. баяры атрымалі магчымасць без абмежаванняў уваходзіць у склад кіруючага ўладнага органа — Рады Вялікага княства Літоўскага. Напісаны на лац. мове.