Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропныйразважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Rationalst m -en, -en

1) філас. рацыяналі́ст

2) разва́жлівы чалаве́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разду́млівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта аддаецца роздуму; разважлівы. Дзед станавіўся такі раздумлівы і паважны, што і хадзіў, і дзейнічаў з такой годнасцю... Мележ.

2. Які робіцца з роздумам, спакойна, павольна. Раздумлівая гаворка. // Які наводзіць па роздум, пранікнуты ім. Раздумлівая песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРАСІЯ́Н-І-МАРА́ЛЕС ((Gracián y Morales) Бальтасар) (8.1.1601, Бельмонтэ, каля г. Калатаюд, Іспанія — 6.12.1658),

іспанскі пісьменнік, філосаф-мараліст. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Сарагоскім ун-це. Уступіў у ордэн езуітаў, аднак у апошнія гады жыцця падвяргаўся ўціску за літ. дзейнасць; быў выгнаны. Аўтар паліт. і філас.-этычных трактатаў «Герой» (1637), «Палітык Фердынанд-Католік» (1640), «Разважлівы» (1646), «Штодзённы аракул, або Мастацтва разважлівасці» (1647), прысвечаных праблеме якасцей ідэальнага чалавека і на вяршыні ўлады, і ў штодзённым жыцці. Тэарэтык кансептызму, прынцыпы якога абгрунтаваў ў эстэт. трактаце «Востры розум, або Мастацтва вытанчанага розуму» (1648). У алегарычным рамане «Крытыкон» (ч. 1—3, 1651—57) стварыў усеабдымную песімістычную карціну свету, дзе пануе зло на ўсіх узроўнях грамадства — ад сям’і да дзяржавы.

Тв.:

Рус. пер. — Карманный оракул, или Наука благоразумия. Мн., 1991.

Літ.:

Пинский Л.Е. Жизнь и творчество Бальтасара Грасиана // Пинский Л.Е. Магистральный сюжет. М., 1989.

Г.​В.​Сініла.

т. 5, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

станаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Паважны, самавіты. Васіль зайшоў да свайго прыяцеля Кандрата Біркі. ...Сюды падышоў яшчэ і Сымон Бруй, станавіты на выгляд мужык, разважлівы і спакойны. Колас. // Спакойны, ураўнаважаны. Станавіты характар. // Гаспадарлівы; заможны. — Каторыя .. станавітыя, гаспадары, тыя богу дзякуюць — парадак прыходзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sensible [ˈsensəbl] adj.

1. разу́мны, разва́жлівы; практы́чны (пра адзенне)

2. зна́чны, адчува́льны, відаво́чны, прыкме́тны;

a sensible rise in temperature зна́чнае павышэ́нне тэмперату́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bedächtig

1. a разва́жлівы, асцяро́жны; пава́жны, мару́дны

2. adv ува́жліва, асцяро́жна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

besnnen

1. a разва́жны, разва́жлівы; асцяро́жны; уду́млівы

2. adv разва́жна, асцяро́жна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фаго́т, ‑а, М ‑гоце, м.

Драўляны духавы музычны інструмент тэнарова-басовага дыяпазону з канічным каналам і падвойнай трысцінкай. Здавалася, што ў старэнькім, неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы аркестр, бо ў вагоне гучалі то разважлівы фагот, то далікатная флейта, а то сардэчная скрыпка. Васілёнак.

[Іт. fagotto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sensowny

асэнсаваны; разважны, разважлівы;

jego plan jest zupełnie sensowny — яго план цалкам разумны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)