УРАНІНІ́Т,

мінерал класа аксідаў, аксід урану, UO2. Мае 86,86% урану, прымесі радыю, актынію, торыю, свінцу, гелію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, крыштал. і шчыльныя нацечныя агрэгаты (настуран, уранавая смолка), зямлістыя, парашкападобныя масы (уранавая чэрнь, уранавая вохра). Колер чорны. Бляск паўметал., смаляны. Цв. 6—7. Шчыльн. 8—10 г/см³. Радыеактыўны. Паходжанне пераважна пегматытавае, гідратэрмальнае. Руда на уран, радый і торый. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі.

т. 16, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕРЫ́ЦЫЙ (лац. Americium),

Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы ​243Am (перыяд распаду 7370 г.).

Адкрыта ў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні ​239Pu нейтронамі. Серабрысты метал, шчыльн. 13,67∙10​3 кг/м³, tпл = 1173 °C. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плутонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр. Беларусі.

т. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распа́д Zerfáll m -(e)s;

радыеакты́ўны распа́д ядзерн. radioaktíver Zerfáll;

праду́кты распа́ду фіз. Spáltungsprodukte pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АРТЫ́Т (ад грэч. orthos прамы, правільны), аланіт,

рэдказямельны мінерал класа сілікатаў, аналаг эпідоту, Ce2Fe2AlO(OH)[SiO4] [Si2O7]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, таблітчастыя, агрэгаты зярністыя. Колер чорны, буры. Бляск смалісты. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 3,3—4,2 г/см³. Радыеактыўны. У прыродзе трапляецца рэдка. Акцэсорны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Часта метаміктны. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў пародах крышт. фундамента. Сыравіна для атрымання рэдказямельных элементаў (цэзію, ітрыю і інш.). Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту парод свінцовым метадам.

т. 1, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛУМБІ́Т, ніабіт,

мінерал падкласа складаных аксідаў (Fe, Mn)Nb2O6, крайні чл. ізаморфнага раду К. — танталіт (Fe, Mn)Ta2O6. Змяшчае Nb2O5 да 80% і 20% FeO, прымесі тытану, волава, урану, вальфраму і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, пласціністыя, прызматычныя. Агрэгаты зярністыя, суцэльныя масы. Колер чорны, буравата-чорны. Бляск металападобны. Цв. 6. Шчыльн. 5,2—6 г/см³. Радыеактыўны. Трапляецца ў магматычных пародах, пегматытавых жылах і ў россыпах. Радовішчы ў Нігерыі, Бразіліі, ЗША, Аўстраліі і інш. Руда ніобію.

Калумбіт.

т. 7, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕ́РМІЙ (лац. Fermium),

Fm, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. м. 100, адносіцца да актыноідаў. Вядома 17 ізатопаў з масавымі лікамі 243—259; найб. устойлівы ​257Fm (перыяд паўраспаду 100,5 сут, α-выпраменьвальнік). Адкрыты ў 1953 А.​Гіёрса з супрацоўнікамі; названы ў гонар Э.Фермі.

У вагавой колькасці не атрыманы. Хім. ўласцівасцямі падобны да інш. трохвалентных актыноідаў (найб. устойлівая ступень акіслення +3). Уваходзіць у склад мішэняў, якія выкарыстоўваюць для штучнага сінтэзу больш цяжкіх хім. элементаў.

А.​П.​Чарнякова.

т. 16, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РКЛІЙ (лац. Berkelium),

Bk, штучны радыеактыўны хім. элемент з групы актыноідаў. Назва ад г. Берклі (ЗША), дзе атрыманы (1949). Ат. н. 97; вядома 10 ізатопаў з масавым лікам 240—251 (акрамя 241). Найб. доўгаіснуючыя ​247Bk (перыяд паўраспаду 1380 гадоў, α-выпрамяняльнік), ​249Bk (перыяд паўраспаду 314 сутак, β-выпрамяняльнік).

Серабрыста-белы метал, tпл 980 °C, вельмі рэакцыйназдольны. Атрымліваюць у ядз. рэактарах апрамяненнем плутонію, амерыцыю і кюрыю нейтронамі. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях адз. фізікі і радыяхіміі. Высокатаксічны, ГДК у паветры 5,9∙10​−4 Бк/л.

т. 3, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́НІЙ (лац. Actinium),

Ac, радыеактыўны хімічны элемент з ліку актыноідаў, ат. н. 89. Вядомы 12 ізатопаў; найб. устойлівы ​227Ac (перыяд паўраспаду 21,7 года — α- і β-выпрамяняльнік). У прыродзе сустракаецца ў рудах урану і торыю. Адкрыты франц. вучоным А.​Дэб’ернам (1899). Серабрыста-белы метал, у выніку радыеактыўнага распаду свеціцца ў цемнаце, tпл 1050 °C. Хім. ўласцівасцямі блізкі да лантану.

Атрымліваюць пры апрамяненні ​226Ra нейтронамі ў ядз. рэактарах. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах. Высокатаксічны, ГДК у вадаёмах 34,8 Бк/л, у паветры 1,3∙10​−6 Бк/л.

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАНТАЛІ́Т (тантал + грэч. lithos камень),

мінерал падкласа складаных аксідаў, (Fe, Mn) (Ta, Nb)2O6, крайні член бесперапыннага ізаморфнага рада калумбіт — Т. Мае аксід танталу (Ta2O5) да 86%, прымесі ніобію, волава, вальфраму, урану, тытану і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі пласціністыя, прызматычныя, ігольчатыя. Колер чорны, чырванавата-карычневы да ружовага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 6,2—8,2 г/см³. Крохкі. Радыеактыўны. Паходжанне эндагеннае высокатэмпературнае (у гранітных пегматытах, грэйзенах), трапляецца ў россыпах. Руда танталу і ніобію. Радовішчы ў Канадзе, Бразіліі, Аўстраліі, Мазамбіку, Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Расіі, Казахстане і інш.

т. 15, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́СІЙ (лац. Hassium),

Hs, штучны радыеактыўны хім. элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат.н. 108, адносіцца да трансактыноідаў; пераходны элемент. 8 ізатопаў з масавымі лікамі 263—270; найб. устойлівы ​269Hs (перыяд паўраспаду 9,3 с). Сінтэзаваны і ідэнтыфікаваны ў ФРГ (1984), таксама атрыманы ў 1984 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў у г. Дубна (Расія). Назва ад ням. зямлі Гесен (Hessen); зацверджана Міжнар. саюзам тэарэт. і прыкладной хіміі (1997).

Мае серабрыста-белы ці серабрыста-шэры колер з метал. бляскам. Утварае з кіслародам вельмі лятучы газападобны аксід. Самы цяжкі з элементаў, даследаваных хім. метадамі (2002). Уласцівасці падобны да осмію.

М.​М.​Касцюковіч.

т. 16, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)