ДА́РВАШ ((Darvas) Іожэф) (8.2.1912, г. Орашхаза, Венгрыя — 3.12.1973),

венгерскі пісьменнік. Належаў да дэмакр. плыні літ.-грамадскага руху «народных пісьменнікаў». У раманах «Чорны хлеб» (1934), «Ад хрышчэння да св. Сільвестра» (1935) адлюстраваў сац. барацьбу венг. сялянства. У гіст. рамане пра палкаводца Янаша Хуньядзі «Пераможца турак» (1938) падкрэсліў ролю народа ў супраціўленні іншаземным захопнікам.

Раман «У верасні ён выйшаў у дарогу» (1940) і п’еса «Бездань» (1941) пра ўзаемаадносіны народа і інтэлігенцыі, драма «Неба ў куродыме» (1959) і раман «П’яны дождж» (1963; бел. пер. К.​Кірэенкі, 1975) пра адказнасць чалавека за будучае сваёй краіны. Прэмія імя Кошута 1956 і 1960.

т. 6, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bela

ж.

1. цюк; кіпа;

2. бервяно; брус;

pijany jak bela — п’яны да непрытомнасці; п’яны як бэля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

drunken

[ˈdrʌŋkən]

adj.

п’яны́

The drunken man was arrested — П’яно́га чалаве́ка арыштава́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

п’янава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку п’яны. Поруч з намі селі па адзін бок дзядзька Пракоп з Анастассяй Паўлаўнай, па другі — бацька і Усцім Пачосак, ужо трошкі п’янаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўняным маслам і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п’яны спеў і патухлі агніцы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Betrnkene sub m, f -n, -n п’я́ны, -ная

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІФУ́НЭ (Тасіра) (1.4.1920, г. Цындао, Кітай — 24.12.1997),

японскі кінаакцёр, прадзюсер. У кіно з 1947 (дэбют у фільме «Па той бок сярэбранага хрыбта»). Здымаўся пераважна ў стужках рэж. А.​Курасавы. Ролі вызначаюцца выразнасцю пластыкі, тэмпераментам, імкненнем да паглыбленага раскрыцця ўнутр. свету герояў, выкарыстаннем традыцый яп. т-ра: Мацунага («П’яны анёл», 1948), Тадзёмару («Расёмон», 1950), Кікуціё («Сем самураяў», 1954), Такэтокі Васідзу («Замак павуціны» паводле «Макбета» У.​Шэкспіра, 1957), Сандзюра («Целаахоўнік», 1961), доктар Нійдзе («Чырвоная барада», 1965, за 2 апошнія прэміі Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. У 1963 заснаваў уласную кінакампанію «Міфунэ-про». З 1970-х г. здымаўся пераважна ў тэлесерыялах сваёй студыі і ў замежных кінастужках.

т. 10, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Басю́ры ’гулянка жней за кошт гаспадара’ (Хрэст. дыял., 333). Няяснае слова. Магчыма, ёсць сувязь з словамі тыпу рус. дыял. бу́са́ть ’піць, напівацца’, бусо́йп’яны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хмельной

1. (пьяный) п’я́ны, ап’яне́лы;

хмельны́е ре́чи п’я́ная гаво́рка;

2. (опьяняющий) хме́льны;

хмельны́е напи́тки хме́льныя напо́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zagazowany

1. атручаны газамі; загазаваны;

2. разм. п’яны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)