замаўча́ць¹, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

Апавядальнік замаўчаў.

Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан.: перастаў пісаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акварэ́ль, -і, ж.

1. Клеявыя фарбы, якія разбаўляюцца вадой.

Пісаць акварэллю.

2. Карціны або малюнак, напісаныя такімі фарбамі.

Выстаўка акварэлей.

|| прым. акварэ́льны, -ая, -ае.

А. жывапіс.

А. партрэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

type2 [taɪp] v.

1. друкава́ць, піса́ць на машы́нцы

2. групава́ць, класіфікава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uninspired [ˌʌnɪnˈspaɪəd] adj. ненатхнёны, без запа́лу;

write uninspired verse піса́ць бана́льныя ве́ршы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напаўпісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўмее добра пісаць і чытаць; малапісьменны. Напаўпісьменны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўмее добра пісаць і чытаць; малапісьменны. Паўпісьменны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што.

Пісаць рэцэнзію на што-н.

Р. манаграфію.

|| зак. прарэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны і адрэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́шта¹, не́чага, не́чаму, не́шта, не́чым, аб не́чым; займ. неазнач.

1. Невядома, незразумела што; штосьці.

Н. пісаць.

2. звычайна ў Н і В. Нейкі прадмет, з’ява, пачуццё і пад.

Н. страшнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́мата, -ы, ДМ -маце, мн. -ы, -мат, ж.

1. Уменне чытаць і пісаць.

Вучыць грамаце.

2. Афіцыйны дакумент.

Даверчая г.

Ахоўная г.

Кітайская грамата (разм.) — пра што-н. незразумелае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

губе́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі ў розныя часы.

І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губе́рнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)