Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр. дыял. сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
szpakowaty
1. з сівізною; сіваваты;
2. рабы, стракаты, пярэсты, дэрашаваты (пра масць каня)
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
graniasty
graniast|y
1. прызматычны;
2. гранёны;
3. стракаты, пярэсты;
krowa ~a — пярэстая карова
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
pstry
pstr|y
стракаты, пярэсты;
~a kokoszka — пярэстая квактуха; nie jedna sroka ~a абл. не адзін сабака Лыска
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
Пярэ́сціць ’рабіць пярэстым’; экспр. ’біць, сцябаць, лупіць’ (ТСБМ, люб., Жыв. сл.; Сержп.), ’біць дубцом, палкай, рабіць пісягі’ (Некр.), ’збіваць паленам, палкай’ (Шат.), ’секчы дубцом; лаяць’; параўн. укр. пері́щити ’моцна біць, секчы; моцна, бесперапынна ісці (пра дождж)’, балг. пера́стим ’біць; сварыцца’, пере́стим ’лаяць’. Вытворнае ад пе́рыць ’біць; лупцаваць’ (гл.), аналагічна тлумачацца ўкраінскае (< пе́рити ’тс’, ЕСУМ, 4, 350) і балгарскае (< пе́ря ’біць, лупцаваць’, ’праць’, БЕР, 5, 167) словы. На семантыку, магчыма, паўплывала пярэсты (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ла́піць ’латаць, рамантаваць адзенне’ (Гарэц., Бір., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом.; маг., КЭС; навагр., Нар. сл., ДАБМ, к. 323), паўн.-пін. ла́піты ’тс’ (Нар. лекс.), оўруч. лапіт ’тс’ (Бел.-укр. ізал.). Старажытны балтызм. Параўн. літ. lópyti, лат. lāpît ’тс’ (Фасмер, 2, 459; Мюленбах-Эндзелін, 2, 439; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж ла́плены ’пярэсты, рабы (конь)’ (Нік., Няч.), лаплены, лапліны(й) ’палатаны’ (Нас., Бяльк.; кіраў., Нар. сл.; барыс., Сл. паўн.-зах.), лапленне ’латанне’ (Юрч.), гом. ла́плінка, ла́плянка ’латка’ (ДАБМ, 925), лапленнік ’той, хто латае’ (Юрч. Вытв.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Перапялёсы ’паласаты, у папярочныя палосы рознага колеру ці масці’ (Др.-Падб., Мядзв., Гарэц.; барыс., Шн. 2; маладз., > Інк. Мат.), ’пярэсты’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ), перапяўшы ’тс’ (Нас.), піріпялёсый ’рабы’ (Бяльк.), піряпяяёсыя, перепелёсыя, перапяяясая ’пярэстая (карова)’ (касцкж., калінк., добр., клім., ЛА, 1); перапялёсты ’кабан ці свіння з папярочнымі палосамі’ (Шат.), ’чорны вол ці карова, у якіх чэрава і бокі белыя’ (ашм., Стан.), пірапялосты ’чырвоная ці чорная жывёла, у якой упоперак праз спіну ідзе белая паласа’ (Варл.). Да пера- і нябёсы, пнлясы (гл.); параўн. перапалосы, перапаяем
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
разлажы́ць 1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.
Тое, што і раскласці 1. Разлажыў купец на нізкім ганку Свой пярэсты дробязны тавар. Панчанка. А на хаце, крытай гонтаю старою, Сівы галубочак крылле разлажыў. Гурло. [Цімох:] — А ведаеш што, Юзік, давай разложым агеньчык і пагрэемся. Колас. Калі Антэк паехаў, стараста, правёўшы яго, вярнуўся ў хату, дастаў з шафы вучнёўскі сшытак, вырваў з яго два лісты паперы і разлажыў перад сабой. Зуб.
разлажы́ць 2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.
1. Тое, што і раскласці 2. Разлажыць на атамы. Разлажыць слова на марфемы.
2. перан. Давесці да поўнага маральнага падзення, упадку; дэзарганізаваць. [Камендант:] — Гэта правакацыя! — Вы сваімі паганымі лістоўкамі разлажылі маіх салдат. Грахоўскі. Падпольшчыкі здолелі разлажыць ваенную часць.., перавялі ў партызаны дзесяткі славакаў. Дзенісевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пяля́сы (пеля́сый) ’паласаты, з белымі па цёмнаму або чорнаму полю ці чорнымі па светламу полю палосамі’ (Нас.), піля́сый ’тс’ (Бяльк.), сюды ж пелесова́ць ’сцябаць пугай, паласаваць скуру біццём; вытоптваць (пра луг або пасевы)’, пелесо́ваный ’жорстка пакараны’ (Нас.), пялёсіны ’пісягі ад дубцоў’ (Наша Слова, 1992, 12 лют.), параўн. рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёл)’, польск. pelasy ’тс’, славен. pelésast ’тс’. Роднаснае ст.-слав. пелѣсъ ’пярэсты, у кропачкі’, чэш. pelesa ’від кузуркі’, славен. pelès ’гатунак вінаграду’ і пад., якія параўноўваюць з літ. pelėsis, мн. л. pelė̃siai, pelėsiaĩ ’плесня’, грэч. πελιδνος, πελιτνός ’цёмны, шэры, бледна-сіні’, гл. Фасмер, 3, 229; Махэк₂, 445; Бязлай, 3, 23; ESJSt, 11, 635. Параўн. перапялёсы, пялёсы (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́гі ’вяснушкі, рабацінне’ (астрав., Сл. ПЗБ), польск. piega, н.-луж. pěga, в.-луж. piha, чэш. píha, славац. peha, балг. пе́га ’вяснушка’, славен. pẹ́ga ’вяснушка, пляма’, макед. пега ’тс’, серб.-харв. пе̏га ’вяснушка; брудная пляма’, сюды ж рус. пе́гий ’плямісты; пярэсты; рабы’, ст.-слав. пѣготы ’праказа, нарывы’. Прасл. *pěga і прыметнік *pěgъ узыходзяць да і.-е. *poi̯g‑/*pei̯g (з якімі звязана аснова *pig‑ у ст.-інд. piṅga ’чырвона-карычневы’, piŋgas, piŋgalás, piñjaras ’залаціста-жоўты’, лац. pingō ’малюю, вышываю’, ст.-грэч. πίγγαλος ’яшчарка’), паралельнага да і.-е. *pei̯kʼ‑ > што дало прасл. *pьsati, першапачатковае значэнне якога было ’маляваць’, параўн. укр. пи́санка ’размаляванае велікоднае яйка’, рус. писать (картину) ’маляваць’. Адзінкавая фіксацыя бел. пе́гі, відаць, сведчыць пра запазычанне з польск. piegi ’вяснушкі’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)