КАМЕ́НСКІ (Антон Іосіфавіч) (21.7.1860 ці 1861, Вільня або маёнтак Ярылаўка Гродзенскай губ. — 12.9.1933),
графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1882—85) і ў Парыжы ў Акадэміі Жульена. Працаваў у Варшаве, Кракаве, Парыжы. Рабіў малюнкі часопісаў, ілюстрацыі да літ. твораў. Адлюстроўваў жыццё бел. народа (серыя літаграфій «Белавежская пушча»), складанасць і трагізм лёсу мастакоў («Няскончаная справа», 1894), рэв. рух 1905—07. Сярод жывапісных твораў цыкл алегарычных кампазіцый «Песня аб жыцці» (каля 1896—97), «Двор Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве» (1921) і інш. Аўтар партрэтаў дзеячаў культуры (Э.Ажэшкі, В.Базнанскай, С.Віткевіча, С.Выспянскага, М.Канапніцкай, Г.Сянкевіча і інш.).
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
А.Каменскі. Беларусачка. З серыі «Белавежская пушча». 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
з’іна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць інакшым; перайначыць. — Мы ў жыцці ўсё з’іначым, Не пазнаць краіны будзе; Смехам радасным, дзіцячым Усміхацца будуць людзі.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маляўні́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць маляўнічага. Па сваіх памерах, па багаццю і разнастайнасці жывёл і раслін, па маляўнічасці краявідаў Белавежская пушча вылучаецца сярод усіх лясоў Еўропы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караба́ты, ‑ая, ‑ае.
Няроўны, скрыўлены, пагнуты. Карабатая дошка. Карабатая паверхня. □ Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Свіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўто́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і нястомны. Дзень добры, народ беларускі, няўтомны ў працы.Пушча.Творчасць — перш за ўсё настойлівая праца, няўтомныя пошукі, пакуты і радасці знаходак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаве́днік, ‑а, м.
Тэрыторыя, на якой для аховы або развядзення каштоўных народ жывёлы і раслін забаронена паляванне, рыбная лоўля, высечка дрэў і інш. Белавежская пушча з’яўляецца дзяржаўным запаведнікам. Бярэзінскі запаведнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веслава́ць, вяслую, вяслуеш, вяслуе; незак.
Грабці вёсламі. Сунецца лодка па роўнай паверхні ракі, і зусім не відаць таго, хто вяслуе.Ваданосаў.Я ў рукі ўзяў вясло, Вяслую з поўнай сілай.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаўдня́, прысл.
Разм. Пасля паўдня, пасля 12 гадзін дня. На рыштаваннях будаўнік нястомны Кладзе муры і зранку, і спаўдня.Пушча.Ужо спаўдня і ўжо касцу Аж гоніць з голаду асцу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́папуч ’не горш’: Баюсь, паб не здарылася непапуч таго, яп у мяне (Касп.), непапу́шч (непопущъ) ’тс’ (Нас.), непапушчы ’быццам як, прыкладна так як’ (Юрч. Фраз. 2). Апошнія варыянты слова дазваляюць звязаць яго з папу́шчыць, што ў сваю чаргу да пу́шчыць (пущиць) ’рабіцца горш, прыходзіць у горшы стан’ (Нас.), гл. пушча ’горш’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лучы́цца, лучуся, лучышся, лучыцца; незак.
Разм. Злучацца, яднацца. Налібоцкая пушча.. ва ўсе бакі — ляскамі ды пералескамі — лучылася з іншымі масівамі беларускіх лясоў.Брыль.Спіць усё, а дух сусвету З духам лучыцца зямлі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)