Каўту́н ’каўтун, хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца; зблытаны пук валасоў, поўсці і пад.’ (ТСБМ, БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус.колту́н, укр.ковту́н ’тс’. З усх.-слав. моў запазычана польск.kołtun ’тс’ (дакладней, з укр. мовы). Паводле Фасмера, 2, 298, звязана з такімі лексемамі, як рус.колту́шка ’прывесак, падвеска’, польск.kiełtać się ’калыхацца, гайдацца’. Параўн. Брукнер, 248; Слаўскі, 2, 375. Усх.-слав.*kъlt‑unъ звязана, паводле Слаўскага, там жа, з прасл.дыял. дзеясловам *kъltati ’калыхацца, гайдацца’, вядомым толькі ў частцы слав. моў. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 216. Гл. калдун2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́нашай ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Жд., 1), вынаша́й ’тс’ (Шатал.), вынашэй ’тс’ (Влад.), вы́нашая ’тс’ (Жд., 1; Шчар., 150; Сцяшк.). Ад выносіць з суф. ‑ějь, ‑jajь першапачаткова як Nomen actionis (Слаўскі, SP, 1, 86 і наст.; Сцяц., Словаўтв., 23). Чэкман (Baltistica, 8, 2, 152) лічыць калькай літ.išnaša ’тое, што выносіцца з дому’, якое ўтворана ад ìšnèšti ’выносіць’ па вельмі прадуктыўнай мадэлі. Але параўн. чэш.vynáška ’вынас’ і рус.кастр.вы́носник ’тры-чатыры снапы яшчэ гарачага лёну, якія вынесены з сушкі для таго, каб церці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням.Torf (н.-ням., в.-ням.zurba, zurf, англа-сакс., англ.turf ’дзірван’, ст.-сканд.torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд.darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб.turab ’зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавя́з ’нізкі (грыбоў), перавязаныя ў адзін пук’ (Нар. Гом.), пе́равязь ’палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), пере́везь ’перавясла’ (ЛА, 2), сюды ж перавя́зіч ’рушнік, якім перавязваюць дружкоў маладога’ (добр., Мат. Гом.), перавя́зіна ’вянец зруба пад вокнамі і дзвярыма’, перавя́зьмы ’апошнія вянкі зруба’ (Мат. Гом.; ЛА, 4), перавя́зісты ’худы, высокі’ (Сцяшк. Сл.), перэўя́зісты ’тонкі, перацягнуты пасярэдзіне’ (ТС), ’які з шыяпадобнай перацяжкай (пра жука)’ (шальч., Сл. ПЗБ), — да апошняга параўн. польск.przewiąz/przewięz = owad przewięzisty (як пчала, аса, мурашка). Усе да перавя́заць ’перавязаць’ < прасл.*pervęzati, параўн. укр.перевʼязати, рус.перевяза́ть, польск.przewiązać, чэш.převázati, славен.prevézati, серб.-харв.преве́зати, превези́вати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залама́ць1, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1.што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.
2.Разм. Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку.Колас.
3.што. Разм. Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў.Навуменка.
•••
Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго‑н., палажыць канец чаму‑н.
Заламаць залом (уст.) — зблытаць і заламаць на чыім‑н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер’я забабонных людзей).
Заламаць рукі — моцна загнуць каму‑н. рукі назад, за спіну.
Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.
залама́ць2, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
Разм. Пачаць ламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Anima esuriens etiam amarum pro dulci sumit
Галодны нават горкае прымае за салодкае.
Голодный даже горькое принимает за сладкое.
бел. Галоднаму ўсё смакуе. Галодны і гнілой бульбіне рад. Сагнешся ў сук, з’ясі і саломы пук. Галоднаму Фядоту і шчаўе ў ахвоту. Галодныя зубы асцюкоў не чуюць. На галодны зуб усё смачна.
рус. Голод проймёт, станешь есть что Бог даёт. Голодному и вода, что с яйца, вкусна. Голодному Федоту и пустые щи/репа в охоту. Ну́жа пьёт и из поганой лужи. Голодному Федоту и редька с квасом за мёд. Голодный рот всё мнёт. Филат и каше рад. Голод ‒ не тётка, научит калачи есть. Голодный волк и завёртки рвёт.
фр. A la faim tout est pain (Когда голоден ‒ всё хлеб). Tout pain est sain à qui a faim (Кто голоден, для того любой хлеб ‒ святой). A bonne faim il n’y a pas de mauvais pain (Когда очень голоден, нет плохого хлеба).
англ. Hunger is the best sauce (Голод ‒ лучший соус).
нем. Hunger macht rohe Bohnen süß (Голод делает сладкими и сырые бобы).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Полк ’вайсковая адзінка’ (ТСБМ), ’род, племя’ (Бяльк.), ’вельмі многа’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Укр.полк, рус.полк, польск.pułk, ст.-польск.pełk (імя ўласнае Świętopełk), в.-луж.połk, чэш., славац.pluk, серб.-харв.пук ’народ, тлум’, балг.пълк, ст.-слав.плъкъ. Прасл.*pьlkь. Адзінай думкі наконт паходжання гэтага слова няма. Найбольш верагодным лічыцца праславянскае запазычанне гоцкага *fulk(s) ’вайсковы атрад’, параўн. ст.-в.-ням.folc (суч. Volk) — ’народ’, войска’, але гэта не бясспрэчна (Чарных, 2, 53). Векслер (Гіст., 125) тлумачыць адсутнасць пераходу л > ў аднаўленнем л пад уплывам рус.полк. Банькоўскі (2, 526) параўноўвае з лат.palks, літ.pulkas ’мноства, тлум, статак; войска’, pulkáuti ’збірацца ў статак (пра птушак)’, санскр.pr̥nakti ’злучаць’, што сумнеўна (гл. Фасмер, 3, 311). Гл. таксама пулк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
clump
[klʌmp]1.
n.
1) зьле́пак -ку m., камлы́га f., камя́к -а́m.
a clump of ice — камлы́га лёду
a clump of earth — камя́к зямлі́
2) гра́нка f., пук -а́m.; мала́я це́сная ку́чка
a clump of trees — ку́пка дрэ́ваў
3) ту́пат -у m., бо́ўтаньне нага́мі
2.
v.i.
1) зьбіра́цца ў гру́пу, утвара́ць зьле́пак
2) ця́жка хадзі́ць, ступа́ць з гру́катам, бо́ўсаць чараві́камі
3) садзі́ць гру́памі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Апу́ка1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус.зах.смал., бранск.опука, апука ’тс’, укр.опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукати ’станавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр.опук ’выпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел.выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.
Апу́ка2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус.смал.апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bundle
[ˈbʌndəl]1.
n.
1) вя́зка f.; зьвя́зак -ку m., но́шка f.
a bundle of firewood — вя́зка, но́шка дро́ваў
2) па́чак -ка, клу́нак -ка m.
3) пук -а́m., пучо́к -ка́m.
a bundle of nerves — клубо́к нэ́рваў (пра нэрво́вага чалаве́ка)
2.
v.t.
1) вяза́ць, зьвя́зваць у вя́зкі, клу́нкі
2) адсыла́ць, адпраўля́ць сьпе́хам
They bundled me off to the hospital — Яны́ сьпе́хам адпра́вілі мяне́ ў шпіта́ль
3.
v.i.
вы́йсьці або́ вы́ехаць сьпе́хам
•
- bundle up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)