1. Які мае адносіны да лямпы, звязаны з вырабам лямп. Лямпавае шкло. Лямпавы завод.// Які дзейнічае з дапамогаю электронных лямп. Лямпавы прыёмнік. Лямпавы ўзмацняльнік.
2.узнач.наз.ля́мпавая, ‑ай, ж. Спецыяльнае памяшканне, дзе захоўваюцца лямпы (у шахтах, на чыгуначных станцыях і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІДЭАМАГНІТАФО́Н,
апарат для запісу на магн. стужку і далейшага ўзнаўлення аналагавых і лічбавых відэафанаграм. Адрозніваюць відэамагнітафоны бытавыя, прафесійныя і спец. прызначэння; стацыянарныя і пераносныя; з узнаўленнем каляровага і чорна-белага відарысаў. Прынцып дзеяння такі ж, як у звычайнага магнітафона: сігналы відарыса і гукавога суправаджэння ад тэлевізійнага прыёмніка або інш. крыніцы запісваюцца на магн. стужку. Пры ўзнаўленні гэтыя сігналы накіроўваюцца ў тэлевізійны прыёмнік. Відэамагнітафон выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, навук. даследаваннях, медыцыне і інш.
Шырокая паласа прапускання відэамагнітафона (да 7—8 МГц у стандартным тэлебачанні; да 30 МГц у тэлебачанні высокай выразнасці) у працэсе запісу дасягаецца адначасовым перамяшчэннем стужкі і вярчэннем блока з 1, 2 або 4 магн. галоўкамі, што забяспечвае скорасць магн. галоўкі адносна стужкі да 10 м/с і больш. Гукавое суправаджэнне і сігналы сінхранізацыі запісваюцца нерухомымі галоўкамі па краях стужкі.
А.П.Ткачэнка.
Кінематычная схема відэамагнітафона: 1 — касета; 2 — галоўкі запісу гукавых і сінхранізавальных сігналаў; 3 — галоўкі запісу відарыса; 4 — магнітная стужка; 5 — накіроўны ролік; 6 — рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРААКУСТЫ́ЧНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
элемент акустаэлектронных прылад для пераўтварэння эл.-магн. энергіі ў акустычную (энергію пругкіх ваганняў) і наадварот. У залежнасці ад напрамку пераўтварэння адрозніваюць Э.п.-выпрамяняльнік і Э.п.-прыёмнік. Канструкцыі Э.п. істотна залежаць ад іх прызначэння.
З дапамогай Э.п.-выпрамяняльнікаў ажыццяўляецца ўзбуджэнне акустычных ваганняў у пругкіх асяроддзях, Э.п.-прыёмнікаў — прыём і вымярэнне іх параметраў. Большасць Э.п. лінейныя (г.зн. задавальняюць патрабаванням нескажонай перадачы сігналаў) і абарачальныя (могуць працаваць як выпрамяняльнікі і як прыёмнікі). Большасць Э.п. ажыццяўляе падвойнае пераўтварэнне энергіі: эл.-мех. (частка падведзенай эл. энергіі пераўтвараецца ў ваганні мех. сістэмы) і механаакустычнае (ваганні мех. сістэмы ствараюць у асяроддзі гукавое поле). Існуюць Э.п., якія не маюць мех. вагальнай сістэмы і ствараюць гукавыя ваганні непасрэдна ў асяроддзі, напр., электраіскравы выпрамяняльнік, які стварае магутныя гукавыя ваганні пры эл. разрадзе ў вадкасці. Да асобнага класа Э.п. адносяць прыёмнікі гуку, прынцып дзеяння якіх заснаваны на зменах эл. супраціўлення адчувальнага элемента, напр., вугальныя мікрафоны ці інш. прыёмнікі, у якіх выкарыстоўваецца тэнзарэзістыўны эфект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1.каго-што. Змяніць строй, размясціць у страі іначай. Перастроіць батальён. Перастроіць баявыя разлікі. Перастроіць людзей у шарэнгі.
2.што. Пераключыць на іншую хвалю (радыёпрыёмнік і пад.). Перастроіць прыёмнік на кароткія хвалі.
3.што. Настроіць іначай (музычны інструмент). Перастроіць гітару на другі лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэмірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй. — Прыёмнік трэба. Такога бацьку, — .. [Аржанец] усміхнуўся, гледзячы на старога, — трэба прэміраваць самым найлепшым.Брыль.Праўленне калгаса, праводзячы Захарку на пенсію, прэміравала свайго ветэрана стрэльбай.Сіняўскі.// Адзначыць прэміяй адмысловыя якасці каго‑, чаго‑н. Прэміраваць пародзістую сабаку. Прэміраваць песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑часціць; зак., што.
Спец. Зрабіць гладкім, роўным, зняўшы частку паверхні, няроўнасці. З ачысціць шклом гронкі нажа.// Спецыяльна апрацаваць якую‑н. паверхню (для склейвання і пад.). Зачысціць гуму рашпілем.// Агаліць, зняўшы ізаляцыю, акаліну і пад. Зачысціць кантакты. □ Ігнат Пятровіч.. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады,.. і прыёмнік загаварыў нармальна.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́мбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.да тумба (у 1, 2 знач.).
2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка. На невысокай тумбачцы стаяў прыёмнік.Ваданосаў.На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным званка стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)