прыё́мнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыё́мнік прыё́мнікі
Р. прыё́мніка прыё́мнікаў
Д. прыё́мніку прыё́мнікам
В. прыё́мнік прыё́мнікі
Т. прыё́мнікам прыё́мнікамі
М. прыё́мніку прыё́мніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Апарат для прыёму чаго-н. (сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў і пад.) пры дапамозе гукавых або электрамагнітных хваль.

2. Тое, што і радыёпрыёмнік.

3. Прыстасаванне ў выглядзе ёмішча для чаго-н. (спец.).

Рыбны п.

4. Установа, якая часова прымае каго-н. (напр., дзяцей, што страцілі бацькоў) для далейшага размеркавання.

П.-размеркавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыёмнік м., в разн. знач. приёмник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыёмнік, ‑а, м.

1. Апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў, які выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыётэхніцы, тэлемеханіцы. Прыёмнік электрамагнітных хваль. Шумавы прыёмнік. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач; радыёпрыёмнік. Транзістарны прыёмнік. □ Ледзь чутна гучэла прыгожая музыка — працаваў прыёмнік. Шамякін. [Надзя:] — У яе няма ніякага радыё. Дык Міколка аддае свой старэнькі прыёмнік. Хомчанка.

2. Прыстасаванне для прыёму, збірання чаго‑н. Прыёмнік для сцёкавых вод. □ Праз нейкі час пачалі балець плечы, лёгкая драўляная лапата рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, а ў прыёмнік транспарцёра ішоў ужо не такі густы струмень. Дамашэвіч.

3. Установа, якая часова прымае каго‑н. для далейшага размеркавання. Дзіцячы прыёмнік. Вайсковы прыёмнік. □ — Ізаляваць хіба яго [Андрэя Андрэевіча], адаслаць на прыёмнік, няхай на Салаўкі зноў... Лынькоў.

•••

Дэтэктарны прыёмнік — самы просты радыёпрыёмнік, звычайна з крышталічным дэтэктарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыёмнік м. радыё Empfänger m -s, -, Fnkapparat m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыё́мнік-размеркава́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыё́мнік-размеркава́льнік прыё́мнікі-размеркава́льнікі
Р. прыё́мніка-размеркава́льніка прыё́мнікаў-размеркава́льнікаў
Д. прыё́мніку-размеркава́льніку прыё́мнікам-размеркава́льнікам
В. прыё́мнік-размеркава́льнік прыё́мнікі-размеркава́льнікі
Т. прыё́мнікам-размеркава́льнікам прыё́мнікамі-размеркава́льнікамі
М. прыё́мніку-размеркава́льніку прыё́мніках-размеркава́льніках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тэлевізійны прыёмнік, гл. Тэлевізар

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ультрагукавы прыёмнік 8/368; 10/467

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэлевізійны прыёмнік

т. 16, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэтэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэтэктара. Дэтэктарная лямпа.

•••

Дэтэктарны прыёмнік гл. прыёмнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)