Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў?Савіцкі.// Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў.Паслядовіч.Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́ДЫ (лац. Idus),
у старажытнарымскім календары назва 15-га дня ў сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку і 13-га дня ў астатніх месяцах. І. былі прысвечаныЮпітэру, якому ў гэтыя дні прыносілі ў ахвяру авечку. Па І. рымляне (як і па календах) вялі лік дзён унутры месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН (Канстанцін Мікалаевіч) (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус.геагр.т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хрысціянская царк. служба па нябожчыку, а таксама ў гадавіну яго смерці. Існуюць таксама ўсяленскія П. ў памяць пра ўсіх памерлых. П. грамадзянская — агульны сход тых, хто прыйшоў на пахаванне, прысвечаны памяці памерлага; жалобны мітынг каля труны (урны з прахам) з развітальнымі прамовамі перад пахаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́РЫН (Уладзімір Пятровіч) (27.9.1902, г. Стаўрапаль — 7.11.1945),
рускі геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1945). Даследаваў геалогію і літалогію нафтаносных раёнаў паўд.-ўсх. Каўказа, Урала-Эмбінскай і Урала-Волжскай абласцей. Распрацаваў метад вывучэння асадкавых парод, пазбаўленых выкапнёвых рэшткаў. Працы Батурына прысвечаны пытанням петраграфіі асадкавых парод і гіст. геалогіі, атрымалі міжнар. прызнанне. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАЎ (Уладзімір Анатолевіч) (14.6.1919, с. Бакалы, Башкортастан — 16.11.1995),
рускі гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1957 у Цэнтр.дзярж. ваенна-гіст. архіве і ў Галоўархіве СССР, з 1960 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Даследаваў пытанні рэв. і нац.-вызв. руху Расіі і Польшчы 19 — пач. 20 ст., руска-польскія рэв. і культ. сувязі таго часу, гісторыю славяназнаўства, балканістыкі і інш. Адзін з рэдактараў і складальнікаў сав.-польскай серыі «Паўстанне 1863 года. Матэрыялы і дакументы» (т. 1—25. М.; Варшава, 1961—87), 2 тамы якога прысвечаны Беларусі: «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964) і «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг.» (1965). Паўстанню 1863—64 у Беларусі і Літве прысвечаны таксама працы «Сігізмунд Серакоўскі» (1959) і «Валерый Урублеўскі» (1968; разам з У.Абрамавічусам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
о́да
(гр. ode = песня)
1) урачысты верш, прысвечаны якой-н. значнай падзеі або асобе;
2) вакальная або вакальна-інструментальная кампазіцыя, якая ўслаўляе якую-н. ідэю або асобу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЖКО́ (Аляксандра Паўлаўна) (н. 10.6.1934, г. Грозны),
бел. фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1983). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1957 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы прысвечаны механізмам адаптацыі сэрца на працяглую нагрузку і пры экстрэмальных уздзеяннях, ролі тырэоідных гармонаў у павелічэнні ўстойлівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і арганізма на экстрэмальныя ўздзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЦІ́Н (Міхаіл Міхайлавіч) (17.11.1895, г. Арол, Расія — 7.3.1975),
рускі літаратуразнавец, тэарэтык мастацтва. Скончыў Петраградскі ун-т. Займаўся пед. і літ. дзейнасцю. Гіст.-тэарэт. даследаванні Бахціна прысвечаны эпасу, раману, маст. форме, зместу і мове твораў. Даследаваў поліфанічны характар раманаў Ф.М.Дастаеўскага («Праблемы паэтыкі Дастаеўскага», 4-е выд., 1979), творчасць Л.М.Талстога, нар. культуру сярэднявечча («Творчасць Франсуа Рабле...», 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗНАВУ́Р ((Aznavour) Шарль) (сапр.Азнавуран Варэнаг; н. 22.5.1924, Парыж),
французскі шансанье, кампазітар, кінаакцёр. З сям’і арм. эмігрантаў. Аўтар песень (з 1960-х г. іх аркеструе П.Марыа), аперэт, музыкі да кінафільмаў. Здымаўся ў кінафільмах «Д’ябал і дзесяць запаведзяў», «Страляйце ў піяніста» і інш. Аўтар кн. «Азнавур вачамі Азнавура» (1970). Яго творчасці прысвечаныфранц.дакумент. фільм «Спявае Шарль Азнавур».